З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
L I. Крамко МЯСЦОВЫЯ СЛОВЫ АДНОЙ ПРЫНЁМАНСКАЙ ГАВОРКІ (іменная лексіка) Словы, якія падаюцца ў гэтым артикуле, сабраны пераважна ў вёсцы Бёражна (мясц. Бёражан i Бёражно) Карэліцкага раёна, якая знаходзіцца за семнаццаць кіламетраў ад Стоўоцаў уніз па цячэнні Нёмана. Гэта самы ўсходні пункт сучаснай Гродзенскай вобласці. Па мясцовай гаворцы Беражна можна аднесці да цэнтральнай дыялектнай зоны Беларусі. Таму вялікіх адрозненняў у слоўнікавым складзе гаворкі гэтай вёскі ад слоўніка літаратурнай мовы не назіраецца. Гэту газорку ў беларускай літаратуры на пачатку новай пісьменнасці прадстаўлялі П. Багрым, B. Каратынскі i Я. Чачот, затым класік нашай літаратуры Якуб Колас, а зараз яе прадстаўляе Янка Брыль i інш. Тым не менш у гэтай гаворцы ёсць пэўная колькасць слоў, якія не ўвайшлі ў літаратурную мову. Пераважная большасць з іх не належыць да ядра слоўніка. Часткова гэта назвы такіх рэалій, якія сёння малавядомы або зусім выйшлі з ужытку, часткова словы, звязаныя ca спецыфікай правы i побыту жыхароў гэтай мясцовасці, а таксама словы з эмацыянальнай афарбоўкай. У артикул уключана апелятыўная іменная лексіка (назоўнікі i прыметнікі), якая не зафіксавана «Беларуска-рускім слоўнікам» (1962). Не ўключаны толькі словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных не семантыкай, a фанетыка-марфалагічнымі асаблівасцямі, напрыклад: габдзюр — кіпцюр, галдун — каўтун, жывасіл — дзівасіл, йімяло — амяла, пляўка — п'яўка, цяляпёй — цяльпук, цырубалка — цурбалак, шэрсьцянь — шэршань, яёрка — вавёрка, ярабёй — верабей, яраб'ша — рабіна, ярбалозіна — вербалоз i пад. Апушчаны таксама словы, якія ў іншых гаворках могуць ужывацца з агульным значэннем, a ў в. Бёражна адзна-/ чаюцца толькі як уласныя назвы накшталт Воступ, Гні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяўка, стоўбцаў, ярабша
8 👁
 ◀  / 353  ▶