СТАУПЕ'Ц м. Брусок у граблях, куды ўстаўляюцца зубы. Стаўпец ішчэ крэпкі, толькі зубы памяняць трэба, i будуць добрыя граблі. СТРЫ'БАЛКІ мн. экспр. Тонкія ногі. Як будзеш бегаць па градах, дык стрыбалкі паперабіваю. СУ'ДАЧКІ толькі мн. Вузкае месца паміж дзвюма пабудовамі. У судачках нават i крапіва ні расьце. СУДЗІ'НА ж. Вельмі вялікая бочка, у якую даўней ссыпалі збожжа. Каб гэту поўну судзіну жыта насыпаў, то хваціло б на ўсю зіму. СУКА'ЦЬ незак. Навіваць ніткі пры дапамозе сукала. Сукаць цэлкі. СУ'РАМЯТКА ж. Раменная ці вяровачная частка пугі. СЯГО'НЯЧЫ прысл. Сягоння. СЯЛЯДО'РШЬІ прым. Сярэдні (пра дзяцей, братоў, сясцёр). Меншы вярнуўсё з вайны, а npa сялядоршаго ŭ na сённяшні дзень нічого ні чуваць. ТАФКІ мн. Прыстасаванне ў млыне для вырабу круп. ТЛУ'СТАСЦЬ ж. Жыр, тлушч ператоплены. ТО'ПКІ прым. Такі, з якога многа тлушчу пры смажанні. Топкаё сало. ТРАПА'ШКА ж. Падстаўка, якой карыстаюцца пры трапанні льну. Трапашку часам называюць стаўпец. ТРЭЙЦІ ліч. У выразе трэйцяя нядзеля — трэдяя квадра месяца, сход. Пагода спорцілася. Гэта ш, мусіць, трэйцяя нядзеля настала. ТУ'ПКІ прым. Цвёрды, утаптаны (грунт). Hi йдзі na гразі, тут жа есьць тупкая сьцежка. ТУ'ПКО прысл. Калі пад нагамі цвёрды грунт. Тут жа тупко, ступай сьмело. УДУ'РБАЦЬ зак. Убіць у галаву, зацвярдзіць што-н. Як удурбая што-небудзь, дык будзя гаварыць цэлы дзень. УЗДУ'ХА ж. Невялічкі ўзгорак, пераважна неўрадлівы. Тая ўздуха ўсягда пустовала, на ёй ніколі нічого ні расло. УТРАПАВА'ЦЬ зак. Даведацца, скеміць, узяць троп. Здаецца ŭ ні слухала, a ўтрапавала, што npa яе гаварылі. Калі ўжо, бывало, карова ўтрапуе ў шкоду хадзіць, дык яе ніяк ні адвучыш. УТРАПЕ'НЬЕ н. Непаседлівы, утрапёны чалавек. Куды ўжо гэто ўтрапеньё дзеласё
Дадатковыя словы
стаупец, судачкі, судзіна, сурамятка, сягонячы, сялядоршьі, тлустасць, топкі, трапашка, тупкі, удурбаць, уздуха, утрапаваць, утрапенье
6 👁