З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
ПАУКДФКІ толькі мн. Невялікія сані, якія прывязваюцца ззаду да асноўных саней, калі перавозяць доўгія дровы або лес, жэрдкі. ПАЦЯ9КЫНА ж. Лагчына. Там за ляском у пацяжыне каждую вясну вада стаіць. ПЕРАХО'Д м. Эпідэмія якой-н. хваробы (не цяжкай). Пераход як пачнецца ужо} дык усіх перабярэ. ПЛІІІІЧ м. У выразе плішчом лезьці — сілай лезьці, з нахабствам плішчыцца. ПЛЮШЧА'Й м. Расліна, падобная на aep. ПЛЯ'УКА ж. ГТяўка. Помніш, як мне пляўка ў нагу ў лезла? ПО'ДПІСКА ж. Шрам на скуры каровы, зроблены рогам другой каровы. Наша Красуля зрабіла подпіску вашай Галцы. ПРАЖОФЛІВЫ прым. Пражэрлівы. Пасадзіла б качак, дык ні набрацца корму, яны ж гэдыкія пражорлівыя. ПРЫ'МАРАЗКІ мн. Замаразкі. Гэты год прымаразкі ішчэ да пакроў началіся. ПРЫ'ШЧЬЩЦА незак. экспр. Пячыся, грэцца на вельмі гарачым. Чаго ты прышчышся на слонцы? Галава будзя балець. ПРЫ'ШЧЫЦЬ незак. Пячы, грэць на гарачым. Атсунься ад агню, рукі не прышч. ПУ'ГАЦЬ незак. Многа i часта піць. Пугаць воду. РА'ДЗІ прыназ. Дзеля. Я прышла толькі радзі цібе. РА'ЖАЧКА ж. Драўляная пасудзіна, у якой рашчыняюць бліны. Ражачка на алаткі лети дубовая. Тады i кісьля прыятная. РАЗА'К м. Піла папярочная. Як разак востры, дык одно апілкі ляцяць, а йшчэ як сасна сухая альбо ёлка. РАЗБАЗЭФАЦЬ зак. Распусціцца. Разбазэралі вы тут, біць некаму вас. РАСПУСЦПДЬ зак. безас. Растаядь. Пакуль не распусьціло дарогі, трэ було б дроў прывязьці. РЬГМАСЦЬ ж. Нервознасць, злосць. Вот нека рымасць напала на яе} плакаць хочацца, сварыцца с кімнебуць. РЫМЕ'ЦЬ незак. Капрызіць, нервавацца, злавацца. Чаго ты рыміш? Чаго табе ні хватая? РЫ'НКА ж. Чыгунная пасудзіна з доўгай ручкай i на ножках, у якой варадь верашчаку. Вот у рынцы вера
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

плюшчай, пляука, подпіска, прышчыць, прышчьщца, рымець, рынка
2 👁
 ◀  / 353  ▶