ЛАМБУ'К м. Сцяблы гарбуза без лісцяў. Па ўсяму городу расцягнуліся ламбукі. Васілевічы Навагр. ЛА'ПА ж. Зуб у вілах. У мяне сахарэ на тры лапе. Дзяляцічы Навагр. ЛАПАТО'ЧКА ж. Струк гароху, фасолі, бобу, калі ў ім толькі завязваюцца зярняты. Гарох ні рвёця, бо яшчэ ў лапаточках. Занямонь Навагр. ЛУПІЧО'К м. Грыб масляк. Лупічок таму завецца так, што лупіцца лёхко. Васілевічы Навагр. ЛЯДЗГНА ж. Крыга. Дзяляцічы Навагр. ЛЯДЗЯ'НКА ж. Кавалачак лёду. Дзяляцічы Навагр. МАКАВЕ'НЬ m. Вялікая міска з гліны. Пабіўся макавень, a ў ім натташ добра картоплю сьцерці. Рыбалава Дзятл. MAKABI'HHE н. Сцяблы маку з лісцем. У гэтым годзе макавінне выцягнуласё, як ніколі. Шчорсы Навагр. MAKABI'HHIK м. Toe, што i макавінне. Нягневічы Навагр. МА'КАУНІК м. Toe, што i макавінне. У Васілёвічах макаўнікам называюць сцяблы мака. Васілевічы Навагр. МАЛО'ЧНІЦА, ж. Жанчына, якая любіць усё малочнае. A ўжо я малочніца, вельмі малако люблю, мяса хай i ні будзя. Васілевічы Навагр. МАРКДУНІ'К м. Лісце морквы. Кароўка мая ніяк ні бярэ маркаўніка. Васілевічы Навагр. МАХНАВЁ'ШКА ж. Недагарэлае палена дроў, галавешка. Дровы дрэнно гарэлі, много махнавешак засталосё. Дзяляцічы Навагр. МАХНУ'ША ж. Toe, што i махнавешка. Дзялядічы Навагр. МУЗА' ж. Мякаць у гарбузах, дзе знаходзіцца насенне. Гарбуз вялікі, але шмат музы. Васілевічы Навагр. МЫ'ШКА ж. Гатунак морквы. Мышка — морква c круглянькім носікам. Васілевічы Навагр. НАВУЛЕ'ЧКА ж. Навалачка. Узоўтра трэба зьмяніць навулечкі на падушках. У цябе ўсе навулечкі з прошвамі. Рыбалава Дзятл. НАПІ'ЛЫ прым. Выпіўшы. Дужа Пятра свайго не люблю, калі ён напілы. Басіна Навагр
Дадатковыя словы
makabihhe, makabihhik, гарбўз, лядзянка, лўпіцца, макаунік, маркдунік, махнавёшка, махнуша, навулечка, сталбсё
3 👁