ГАЛЯ'К м. Стары сцёрты венік. Такі скупы ён, наваг галяка выкінуць шкадуя. Дзяляцічы Навагр. ГАНКЕ' мн. Папярэчныя барозны ў канцы загона. Ганке — гэто папярочка, ідзе загон там, дзе паварочваюць коні. Ятра Навагр. ГАНЯ'К м. Маленькі загон. Калісьці шнурэ дзяліліся на ганякё ці вёратні. Баеіна Навагр. ГАРА'ННІКІ мн. Лясныя пажарышчы, гарэлікі. Не любяць птушкі гараннікаў. Навіны Навагр. ГАЧКАВА'НЁ н. Працэс акучвання агародных pacлін. На тым тыдні пайду рабіць гачкаванё. Васілевічы Навагр. ГІ'КАУКА ж. Ікаўка. Калі мой гаспадар раззлуецца, адразу на яго гікаўка нападая. Панямонь Навагр. ГЛІК м. Гліняны гаршчок з вузкім горлам. Глік з вузёнькім горлышкам, але яшчэ менш, як у збанка. Дзяляцічы Навагр. ГРЫМО'ЦЬ м. Кіпцюр у жывёлы. Нахцё у чалавека, a грымцё ў сабакі, курыцы, у качкі. Ідзе i грыміць, таму i грымцё. Каменка Навагр. ДАРАШАВА'ТЫ прым. Сівавата-рыжай масці. У яго конь дарашаваты: A сівы i рыжы. Васілевічы Навагр. ДРА'БЫ толькі мн. Сцяблы агуркоў без лісцяў. Алеш i драбы на тваіх гуркох! Васілевічы Навагр. ДРА'ПСЫ толькі мн. Матыка. Трэба картоплю акучыць у гародзі, i ні ведаю, дзе падзеліся драпсы. Рыбалава Дзятл. ДРАГІЧАКЕ' мн. Прылада для працы ў агародзе. У драпчакох ручка i тры зубочкі, яны c паўметра даўжынёй. Васілевічы Навагр. ЖВІРЧА'К м. Глеба з каменьчыкамі. У нас толькі оквірчакё. Ятра Навагр. ЗАБОФ м. Манжэта. Шыла дачка бацьку кашулю, але ніяк прыладзіць забор не магла. Панямонь Навагр. ЗАГАФА ж. Загар. Загара якая пригожая. Дзяляцічы Навагр. ЗМА'ЗАК м. Подмазка. Дзяляцічы Навагр. ЗРЭ'ЛЫ прым. Нясонны (пра вочы). Добро дачушка паспала — ужо вочкі зрэлыя, ясныя. Навасады Навагр. ША'НАК м. Матэрыял хатняга вырабу з воўны, Іванак ідзе на верхню адз'ёжу. Дзяляцічы Навагр
Дадатковыя словы
адзёжу, гараннікі, грымоць, гуркбх, гікаука, драпчакбх, жвірчак, змазак, шанак
4 👁