З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
СО'ЛЯНКІ звыч. мн. Вараная ачышчаная бульба. На сьняданё солянкаў зварыла. СТАЦІ'ВА ж. Бок кроснаў, станіна. СТЫКА'ЦЦА незак. Быць, знаходзіцца. Kan ён хоць калі стыкаўсь дома, вечна ў паходах. СТЫКНУ'ЦЬ зак. Не мець часу. Няма калі рукі стыкнуць, работы сьвет. СЬІРАВЕ'ШКА ж. Сыраежка. Дзеці за сыравешкамі пашлі. СЯДНІ'К i СЯЛЬНІ'К м. Сяннік. Салома перацёрлась у сядніку, трэба новай напхаць. ТА'ХКАЦЬ незак. Моцна біцца (пра сэрца). Так ляцела на аўтдбус, што аш сэрца тахкая на ўсе грудзі. ТО'УСТАЯ ж. Цяжарная. ТРУПЕ'ШЛЫ прым. Сгрухлелы, спарахнелы. Хлеў трупешлы саўсем. ТРЭ'ПЫ звыч. мн. Басаножкі на драўлянай падэшве. Трэпы грукату даюць на ўсё сяло. ТЭНЧ ж. Танката (пра ніткі). Што ты напрала такой тэнчы? Як цяпер ткаць такую тэнч? ТЭ'УШЧ ж. Таўшчыня (пра ніткі). На што такая мне тэўшч, можна i раўней прасьці? УЗДЗЯБУФЫЦЦА зак. экспр. Залезці. Куды ты з нагамі на канапу ўздзябурылась? УЗРЭ'Х м. Агрэх. Толькі ўзрэхаў нарабіла на полі. ХЛЮ'НДРА ж. Неакуратная жанчына. У хлюндры заўсёды сярада с-пат пятніцы відаць. ЦЕ'ПЯРСЯ прысл. Даўно. Цёпярся пашоў i няма. ЦЬГЦКА ж. Лядзяш. За ноч падмарозіла, бачыш якія цыцкі вісяць на страсе. ЦЭ'РА ж. Грыб на бярозе, губа. ЧАПУРЬГЦЦА незак. Строіцца, модзіцца, збіраючыся куды-н. Хопіць чапурыцца табе, пара ісьці. ЧАУРЭ'ЦЬ незак. Быць доўга галодным. Пастух цэлы дзень чаўрэя. ЧЫПЧЬІЛІ'НДРА ж.- экспр. Жанчына, якая не хоча i не любіць працаваць. Гэта чыпчыліндра толькі на танцы здатная. ШАРА'ЧАК м. Тканіна, у якой аснова парцяная, а ўток суконны i выткана, як радавое палатно. Пяць еубак шарачку выткала. ШАРУДЗІ'ЦЦА незак. Лушчыцца (пра скуру). Рукі шарудзяцца, бо пасівяралі на ветры i марозя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

солянкі, стаціва, стыкацца, сьіравешка, сяльнік, тахкаць, тоустая, тэушч, узрэх, хлюндра, цепярся, цэра, чаурэць, чыпчьіліндра, шарачак, шарудзіцца, ўздзябўрылась
4 👁
 ◀  / 353  ▶