СЁДНЯ прысл. Сёння. Сёдня ў Шчуціне цалы дзень ішоў дошч, а ў нас толькі крапідлам пакрапіла наранку.
СКАСАВАЦЦА зак. Звесціся. Чую: раскрычаліса куры. Я — на падворак, а каршун — каб ён скасавоўса! — ухапіў адну і паляцеў. Ціпер увесь Ладачкаў рот скасавоўса, нікого ні асталоса.
СКРЭНДА м. і ж. Ныцік. Зіна гэта ўсё жыця скрэнда: таго ў яе німа, гэтаго бракуя, і адно ні наравіцца, і другоё.
СЛАБОДНО прысл. Свабодна. У аўтобусі сёня слабодно, а ў суботу ехаў, та шылам ні парнеш.
СЛОНЯШНЫ прым. Сонечны. Лянь, якоё чырвоно слонцо зыходзіць. — Ну, та й добро. Значыць, слоняшны дзень будзя.
СМЫЧ м. Ніжняя частка жураўля ў калодзежы. Ідзі ты ново вядро прычапі да смыча, а то тоё цячэ як рэшато.
СПРЫВЯЛЬ м. Абрыў. Выкупаўса сёдня: стоў піць воду, а спрывяль абваліўса.
СПРЫНДЗІЦЦА зак. абразл. Згінуць, прапасці. Кап ты спрындзіўса дзе-кольвяк, такі расколіна!
СТАКАНА ж. Клопат, старанне. Нашто мне такая стакана, калі свае бяды хватая? Перат вяселя столькі стаканы ў міне было. І стаканы мне з гэтымі свіньмі, аб'елі ўсе вушы!
СТАРШЫ прым. У словазлучэнні старшы палец — вялікі палец. У яго з вайны на правуй руцэ німа старшаго пальца.
СТРАМЯНУЦЬ зак. Рынуцца. Так і страмянуў у зямлю носам.
СТРЫМБУЛЬ м. Стрэлка, кветканоснае сцябло цыбулі. Мая цыбуля задымляна, усю зіму нат прыпячкам вісела, таму, бачыш, і стрымбулёў німа.
СЫНОВЯЦ м. Пляменнік. Гэта ш мой сыновяц: яго бацька і я — браты.
СЬВІНЕНЬЧЫК м. Свіны драўляны хлеўчык. Зажэнь паршука ў сьвіненьчык, а то парыя ўсенькі падворак.
СЮДЭ прысл. Сюды. Хоць сюдэ!
СЯВОК м. Фартух для сяўбы. У нас сеялі ні сь сявенькі, а насыпалі ў сявок.
СЯГОДНЯЙШЫ прым. Сённяшні. Ідзі запытай у прадаўшчыцы, ці піво сягодняйшо.
82 👁