Старонка 48
◀ / 353 ▶
ПАРАШЫНАЧКА ж. Крупіца. Мусі, ці ні трэба патсаліць? Дай парашыначку солі. ПАРЦІНА ж. Адзежына. Палажы парціну ў шафу, а то вечня кіня-рыня быля-дзе. ПАСАЧКА ж. Невялікая бочка. Насаліла агуркоў пасачку, будзя да вясны. У нас іх толькі бацько любіць. ПАТКАПУРЧЫЦЬ зак. Закласці, падвярнуць. Доўга табе гэта сукенка, трэба паткапурчыць. ПАТШУБАК м. Кажушок. Яшчэ дзедаўскі патшубак хавая, андала п каму, кап знасіў. ПАЎГЛОВАК м. непаш. Неразумны. Мало што табе скажа гэты паўгловак! Толькі слухай яго! ПАЎДУРАК м. непаш. Прыдуркаваты. Учора гэты паўдурак ледво ні наехаў на малых сваёй матароўкай. ПАЦ м. Пацук. Аля ш і грумада пацаў разьвялосо ў склепі! Трэба на йіх неку атраву найсьці. ПАЦІЛІФОНІЦЬ зак. Пагаварыць па тэлефоне. Вам жа можно было паціліфоніць да школы ці да Валодзі. У нас ціпер аш тры ціліфоны. ПЕРШАЦЁЛКА ж. Карова першым целем. Яна яшчэ першацёлка, аля малака дае досі. Абяшчая быць добрай каровай. ПІСАК м. Шрам ад рога ці пугі на скуры ў жывёлы. Прыгноў карову с пісаком. Хто ёй такі пісак выгноў? ПЛЮСНА ж. Страва з жытняй мукі буйнога памолу, забеленая малаком. Можаш ні варыць свае плюсны, сяраўно есьці ні буду яе. ПЛЯЙТУХ м. 1. Каўтун. Валасы зьбіты ў пляйтухі. 2. Пыж у патроне. Заяц быў так бліско, што можно было пляйтухамі забіць. ПОШУР м. Пацяруха. Мышы пярагрызьлі сено, адзін пошур астоўса. ПРАГЦІ незак. Адчуваць бязмерную ахвоту, жаданне. Убачыў, што ў Міхалавых дзяцей цукеркі, та й яму так ўжэ пражэ! ПРАЛОМКА ж. Палонка. Там рыбакі ў нідзелю праломак нарабілі шмат, та глядзі ні ўваліса. ПРЫТЫРАК м. зневаж. Дурань. Трэба было ні казаць гэтаму прытырку, та ціпер бы бяды ні ведала. ПРЫТЫРАНЫ прым. зневаж. Дурнаваты. Ён трохі ці ні прытыраны, ба пакажы паляц, та ўжэ яму і сьмех. ПРЭШЛЫ прым. Мінулы. Не, мая ты саколачка, гэто ш у прэшлым року было.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 353 ▶