ЛЕ'МЗАЦЬ незак. Балбатаць. Hi лемзай, чаго ні трэда, прывык ляскаць, што сьліна да гуп прынясе. ЛІСІ'ЧЫК м. Грыб лісічка. Пайдзем зоўтра наранку na лісічыкі, іх ціпер хоць касі. Знашбу аднаго лісічыка. ЛО'НСКІ прым. Мінулагодні, леташні. Патрэбныя табе гэтыя вусы, як мне лонскі сьнех. ЛУБЯ'НКД ж. Калыска, сплеценая з лыка, з карэнняў хвоі. Пакалышы Лубянку, покуль дзіця засьне. ЛЫ'НДА ж. Вузкая палоска зямлі, загон. Лынду жыта пасеяў, a рэшта пад бульбу пайдзё. ЛЮХТА'Р м. Лямпа. Запалі люхтар, бо, казалі, нетто на патстанцыі зрабіласо, ні будзя сьвету. МА'ЙТКІ толькі, мн. Штаны. Лянь, як ты ззаду нарвоў майткі, дасьць табе за гэто маці! MAKA'TKA ж. Сурвэтка. Адну макатку на шапу навешу, а другую на сьцяну над ложкай. МАНАФКА ж. Пінжак. Насунь яшчэ якую манарку на сібе, ба на полі гэто табе ні ў хаці сядзець. МАРЦЫПА'НЫ толькі мн. Нешта невераемна смачнае; страва, якой не існуе; нешта накшталт птушынага малака. Еш тоё, што есьць. Што я табе марцыпанаў навару?! МЕ'НЬЦЯ ж. Мянташка. Вазьмі меньцю — вун яна ў кутку — i памяшай брагу. МО'РГВА ж. Морква. Кап ты бачыла, якая ў міне добра мортва ўрадзіласа! Мама, звары йзноў мортвы. МУ'РАЧАК м. Прымурак, выступ печы. Скінуласо веко з цэбара, i котка ўсё мясо наела. Прыходжу, а яна ляжыць сабе на мурачку. МУ7СІ набочн. сл. Напэўна, мусідь. Сёдня, мусі, будзя дошч: с самаго ранку нарыць, як у гаршку. МЫЦЕ'НЯ н. Мыццё. Абрыдло мне гэто мыценя, кажды дзень мый i мый. НАГРА'БЩЬ зак. Нагрэбці. Пайдзем за мной у лес, наможаш кастръщы награбіць. НАКРУГА' нрысл. Вакол. Абабех накруга, цяляці іскоў i ні нашоў. Дзе яго толькі халера носіць? НАЛЕ' часц. Ага, так, але. Пайдзёш сёня за мной у кіно? — Та ш нале, найду. НАМЫ'РЗЬНІК м. Наморднік. Некі дзяцько ехаў у аўтобусі, a зь йім сабако з намырзьнікам. НАУДАХ ж. Карысць. Ціхі, ціхі, а што за наўда, што ён ціхі? Сам за сібе ні застуніцца
Дадатковыя словы
makatka, вўсы, знашбў, лемзаць, лубянкд, лында, марцыпаны, меньця, моргва, мурачак, награбщь
4 👁