ГУМА'ЖНІК м. Кашалёк. Згубіла гумажнік з грашыма, як сядала ў аўтобус. ГУ'ШАЦЦА незак. Гушкацца. Вот добра галіна! Можно зрабіць гушалку, i будзям гушацца. ГЭТАРО'ЧНІ прым. Сёлетні. Гэтарочнія буракі шмат лепшыя за такрочнія. ДАЧА'НКА ж. Пляменніда, дачка брата або сястры/ Дачанка мая прыехала зь Вільні, прасілі, кап i я да йіх прышла. ) ДЖВЭ'НГАЦЬ незак. асудж. Балбатаць, паўтараючы адно i тое. Hi джвэнгай над вухам, надаело слухаць цібе. \ ДЗЕ прысл. Куды. А дзе гэто ты зьбіраяса пайсьці? Mo на смалярню, каб ізноў укачацца? ДЗЬВІК м. Цвік. Некі дзьвік іржавы папоўса, ніяк яго ні забеш. ДО'СІ прысл. Досыць. Досі ўжо вам байкі яго слухаць. ' і ДРАБЯ'ЗЬНІК м. Насціл з жэрдак у хляве. Палесь на драбязьнік i паглядзі, ці есць яйка ў гнязьдзе. ДРСУЗГА ж. Сасновая лучына для асвятлення. Запалі дрозту i схадзі ў пограп, прынясі бульбы. ДЭ'НКО н. Кухонная дошка. На дэнку трэба было крышыць, а то, бачыш, як кляёнку парэзаў. ЖАЛЕ'ЗЬНІК м. Гаршчок. Покуль я прыду, налі вады ў жалезьнік i пастаў на пліту, ніхай грэяцца. ЖАЛЕ'ТКА ж. Лязо. Ні забуць мне купіць жалетак брыцца, у міне ўжэ вышаў запас. ЖЭ'БЫ часц. Каб. Гаспадар на каня: «Hi наеўса ты да гэтага часу, жэбы на цібе ліхоl» ЖЭТЛІЦЬ незак. Паліць. Паспробуй цалы дзень на полі парабіць, калі такая сьпёка жэтліць!.. ЗА прыназ. 3 (ca). Лажыса ўжэ спаць: узоўтра наранку пайдзёш за мной па грыбы. ЗАДРАТАВА'ЦЦА зак. Замучыцца. Задратуяцца бало Ладусь за дзень, ледво шоры цягая, а заработан быў малы. ЗАКАНДРЭ'ЧЫЦЬ зак. Зацалаваць, заціскаць шкадуючы. Ну ўжэ досі, а то вы малого мне закандрэчылі зусім. ЗА'ЛЯХ м. Аблога. За Кбтрай такі залях пуставоў колько гадоў, а ціпер i яго ў дзело пусьцілі
Дадатковыя словы
джвэнгаць, дэнко, жалетка, задратавацца, задратўяцца, закандрэчыць, сястрыі
4 👁