ДРУЖЫНА ж. зборн. 1. Бальшанкі, свашкі, маршалкі і іншыя чыны на вяселлі. У песьнях усіх сватоў называюць дружынай. У нас кажуць: «Сваты прыехалі». Буйлі. 2. Вялікая сям'я. Ну і дружына ш у Мішы! Як сядуць за стол, дык ня месьцяцца. Заазер'е.
ДРУШКА м. Галоўны (першы) сват з боку маладой і маладога. Друшкам бывая сват, што хадзіў зь дзяцюком у сваты. Трыгузі. Друшку перавязаваюць усягды рушніком. Селішча.
ЕХАЦЬ У СВАТЫ. 1. Ехаць сватацца. Ехалі ў сваты з Буйляў, ды ні было ў іх пэўнасьці, ці будзя Ганна піць гарэлку. Сядзіца. 2. Быць членам вясельнай дружыны. Меншая Мішава дачка хацела ехаць у сваты за Зосяй. Селішча.
ЖАНІХ м. Малады на вяселлі.
ЗАБІЦЦА зак. Выйсці замуж хітрыкамі, абманам. Калі ш ты ўжо забілася за яго, дык і жыві. Заазер'е.
ЗАКОСЬНІК м. Родны ці стрыечны брат маладой, які вядзе яе на пасад. Закосьнік вядзе маладую на пасат і застрыгая ей валасы. Сядзіца.
ЗАПІСАЦЦА, РАСЬПІСАЦЦА зак. Зарэгістраваць шлюб у ЗАГСе. Уперат маладыя на коні і ў Латыгла [Латыгаль] пад вянец, а цяперака трэба запісацца ў сельсавеця. Трыгузі.
ЗАПІТАЯ, ПРАПІТАЯ прым. Сасватаная, заручаная. Як вып'юць дзяцюкову гарэлку ў дзяўчыны, дык тая дзяўчына шчытаіцца запітай. Сядзіца. А ў полі вярба нахілёная, маладая дзяўчыначка заручоная. Заручоная і запітая. (З народнай песні.)
ЗАПІЦЬ, ПРАПІЦЬ зак. Атрымаўшы згоду на шлюб ад бацькоў дзяўчыны і яе самой, выпіць гарэлку сватоў; сасватаць.
ЗАПОІНЫ, ЗАПІВІНЫ мн. Абрад аб'яўлення жаніхом і нявестай. На запоінах гасьцей бывая мала, толька самыя бліскія. Селішча. Вялікія запоіны — другі этап вясельнага абраду, калі дамаўляюцца пра пасаг, тэрмін вяселля, колькасць сватоў з абодвух бакоў. Малыя запоіны — самы першы этап вясельнага абраду, сватанне; атрыманне згоды дзяўчыны на шлюб, заручыны.
ЗАРУЧЫНЫ мн. Тое, што і малыя запоіны.
ЗАСТРЫГАНЬНЯ н. Падпальванне грамнічнай свечкай валасоў у маладой пасля таго, як закоснік пасадзіць яе на пасад. Застрыганьня робя закосьнік. Заазер'е. За-
77 👁