выйдзе з любога становішча; тое ж мъхамэт м. зневаж., мъхамэціна м. і ж. узмацн.
Пераноснае: выжла м. і ж. асудж.— чалавек, які выйдзе з любога становішча (прамое — паляўнічы сабака).
Гультай, нядбальнік
ГУЛЬТАЙ м. (гультайка ж.) асудж.— гультай; тое ж гультаіна м. і ж. узмацн., лодър м. асудж.; лантрух м. зневаж.— вялікі гультай; тое ж лантруга м. і ж. узмацн., лъміна м. і ж. груб., завълінь м. груб, ліжабок м. асудж.; дърмает м. (дърмаетка ж.) зневаж.— чалавек, які сам не працуе, гультайнічае, а жыве за кошт іншых; тое ж дърмаедзіна м. і ж. узмацн.; нідбайла м. і ж. асудж.— нядбалы чалавек; тое ж нідбаіла м. і ж. асудж.; гуляка м. і ж. асудж.— чалавек, які не працуе фізічна, гуляе, забаўляецца.
Пераносныя: падла м. і ж. груб.— вялікі гультай (прамое — падла, мярцвячына); тое ж падліна м. і ж. узмацн., падлюк м. груб., пабойня м. і ж. груб. (прамое — доўбня), пабоіна м. і ж. узмацн.
Няўмелы, неакуратны ў рабоце, ні да чаго не прыдатны
НЯЎМЕКА м. і ж. асудж.— няўмелая асоба; нідалэнга м. і ж. асудж.— недалужны чалавек; дундук м. груб.— ні да чаго не здольны (звычайна стары); плёха м. і ж. асудж.— няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце асоба; тое ж плёхъла м. і ж. узмацн., плёхъўка м. і ж. асудж., пёцкъль м. асудж., пёцкъла м. і ж. асудж., пэцкъль м. асудж., пэцкъла м. і ж. асудж., хлёпа м. і ж. асудж., хлёпъла м. і ж. узмацн.; бурзола м. і ж. асудж.— неакуратная пры ядзе і ў рабоце асоба; късвярзёнь м. асудж.— зусім няўмелы і неахайны; тое ж къвірза м. і ж. асудж., пыкъла м і ж., пыкла м. і ж. асудж., пъркач м. (пъркачка ж.) асудж., поркъла м. і ж. асудж., пъртач м. (пъртачка ж.) асудж.; бъйбас м. асудж.— вялікі хлопец, які нічога не ўмее рабіць; тое ж бэйбъс м. асудж., бъйбасіна м. і ж. узмацн.; дзюзна ж. зневаж.— вялікая дзяўчына, але ні да чаго не здольная, няўмелая; тое ж дзявуля ж. зневаж.
Пераносныя: глінамес м. асудж.— няўмелы, няўдалы муляр (прамое — чалавек, які мяшае гліну); скръпач
79 👁