М. Н. Крыўко
ЭКСПРЭСІЎНЫЯ НАЗВЫ АСОБЫ Ў ГАВОРЦЫ
в. МАНЯКОВА МІЁРСКАГА РАЁНА
Гаворка в. Манякова тыповая для Міёрскага раёна, асабліва для яго ўсходняй часткі. У гэтым кутку пашырана фактычна адна гаворка, таму што ніякіх фанетычных і граматычных адрозненняў паміж моваю розных вёсак адзначанай часткі раёна не заўважана.
У сувязі з гэтым в. Манякова абрана ў якасці апорнага населенага пункта пры падрыхтоўцы картатэкі для складання слоўніка ўсходняй Міёршчыны. Лексіка яе гаворкі будзе абследавана дэталёва. Намечана скласці па магчымасці поўную картатэку дыялектных слоў, якія захаваліся ў мове мясцовых жыхароў.
Гаворкі Міёрскага раёна наогул па сваіх важнейшых асаблівасцях адносяцца да паўночна-ўсходняга дыялекту. Найбольш характэрнымі рысамі іх з'яўляюцца дысімілятыўнае аканне (і яканне), паслядоўнае аглушэнне зычных у канцы слова і перад глухімі зычнымі гукамі, кароткія формы прыметнікаў у выказніку, канчатак -ый (-ій) паралельна з -ы(-і) у прыметнікаў у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду, формы дзеясловаў на -эць(-ець) у трэцяй асобе адзіночнага ліку. Але для гэтых гаворак характэрны і свае спецыфічныя рысы. Адзначым некаторыя з іх.
Дысімілятыўнае аканне ў гаворках Міёршчыны суправаджаецца асаблівай асіміляцыйнасцю. У становішчы паміж губнымі, пасля губнога, перад заднеязычным (і ў некаторых іншых пазіцыях) не пад націскам замест ъ1 чуецца у, праўда, непаслядоўна: съмувар, з вуўкамі, любута, бурука, але нъчъваць, зъмъкаць, нъ пъпары,
1 Гук, які абазначаецца ў артыкуле знакам ъ,— рэдукаваны галосны сярэдняга пад'ёму задняга рада.
75 👁