З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
НАВУЛЁТ. Скрозь. Людзі навулёт его пераймаюць дэй расказуюць. НАВУ'ПЕРАДКІ. Абганяючы адзін другога. Мае ж дзеці i работаюць, i едзяць навуперадкі. НАВУ'ПУСК. Паверсе. Усе кохты ношу навупуск: не люблю ўбіраць пуд сподніцу. Штаны цяпер боляй навупуск носяць. НАВУРО'СТ. Нападрост. Так надаела, што ўсе навурост купляеце. НАВЯСЬНЕ'. Вясною. Здэцца, навясьне пошлі ены ў салдаты. НА ГНО'Й. Толькі ў выразе згніць на гной — згніць дашчэнту. От шчэ цетак пальле дожч, дак згніе сена на гной. НА'ДАСЬ. Нядаўна. Надась толькі дровы прывёзьлі да бёдаем. НА'ДАУГА. Надоўга. Надаўга ты едзяш у тую Гарманію? НАДВО'СЕНЬ. Перад пачаткам восені. Етае було неяк надвосень. НА'ДГАЛАДЗЬ. Не даядаючы, галодна. Mo таго ŭ слабенькія, што надгаладзь росьлі. Пасьля войны гадоў колькі надгаладзь було. НА ДЫ'БКАХ. На пальчыках. Наша малая не ходзіць, да нечага ўсе на дыбках бегая. НА ДЫ'БКІ. На пальчыкі. Стань на дыбкі, дак дастаняш. НА'ЗІРКАМ. Толькі ў выразе ісці назіркам — ісці за кім-небудзь, уважліва назіраючы, не спускаючы з вачэй. А я за курыцаю назіркам, назіркам, дэй знайшла цылае кубло яечак. НАЗНАРО'КІ. Незнарок, знарок. От прэмудрая [не такая, як усе], ета ж назнарокі не прышла, каб за стол не сесьці. НАЗО'УТРАГА. На наступны дзень. От ак атто прышла ак вам капаць, дак назоўтрага ногу зламала. НАЗО'УТРАЕ. На наступны дзень. Назоўтрае перэзвы булі ў нас. НАЗО'УТРЫ. На наступны дзень. Прышоў ён назоўтры, дэй путая, ці не чулі нічога. НА'КАСЬ. Наўкос, наўкасяк, коса. Прычэшыся луччай, а то прабор накась зробіла. Навела ніткі накась, дак паламала берда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надауга, назоутрага, назоутрае, назоутры
0 👁
 ◀  / 353  ▶