ДАСЕ'ДА. 1. Да гэтага часу. А што ты даседа робіла? 2. Да гэтага месца. От дакапэй даседа, да зробім разорку.
ДАСХО'ЧУ. Колькі хочадца. Хоць раз рыбы да схочу наелася.
ДАТАГО'. Вельмі. Мы колісь датаго нечага біліся, а цепер cima харашэ жывом.
ДАТЛА'. Дашчэнту. Паловіну села ў войну датла згарэла.
ДАУНЕ'ННА. Вельмі даўно. I ты ж даўненна сьнедала, еж штолъся.
ДАЧЫСТА'. Поўнасцю. Вудумалі нешта, да соль ўчора дачыста разьнелі [хутка разабралі].
ДЗЕВІ'ДА. Дзе падала. Еты рапёшнік [лопух] дзе eida расьце.
ДЗЕЛЬ. 1. Дзе-небудзь. Не ходзі далека, каб у кутку [ваколіцы] дзелъ буў. 2. Куды-небудзь. От, здэцца, каб ногі булі здаровыя, дак i пашла б дзель.
ДЗЕ'ЛЬСЯ. 1. Дзе-небудзь. Ета ж добра, што дзелься блізка зробілася так. 2. Куды-небудзь. Едзь дзелься, ты хоць букву знаеш.
ДО'ЛІ. На подлозе. Дзе ты спала, донька, долі мо [можа]?
ДО'СІ. Да гэтага часу. Я досі ўсе паробіла. Досі сьпіць.
ДО'СЬВІТА. Досвіткам, на досвітку. Тавар досьвіта трэ гнаць.
ДУ'ШНА. Горача. A ена ўсераўно распранаецца [зніtoae коўдру], кажа, што душна ў хаці.
ДЫ'БАРАМ. Дуба. Спужоўся, аж косы [валасы] дыбарам сталі. E'TA. Цяпер. Була вот завадская [ураджайная] пшэніца, а ета зьвелася сбусім. E'TAK. 1. Так. Яна етак не ганіла мене. 2. Да гэтага часу. / ўчора ж етак не було кароў, а малакавоз стаёў i ждоў. Е'ТТАКА. Тут. Еттака школа стаяла. Еттака ле'щь.
ЖЫВОСІ'ЛАК. Гвалтоўна, сілком. А ў мене цыган жывосілак грошы таброў да i ўцёк.
ЖЫВОСКЛЬЛЮ. Гвалтоўна, сілком. Жывосільлю пракоўтнула таблетку.
ЗА'АЧЫ, ЗА'ЯЧЫ. Патаемна. Я такі чалавек, што заачы гаворыць не ўмёЮ, А я ŭ заячы нічога не кажу, m
Дадатковыя словы
eta, etak, віда, дауненна, лещь, сбўсім
24 👁