E. Ф. Дуброўская
ПРЫСЛОЎІ Ў ГАВОРЦЫ ВЁСКІ ВЯЛІКІЯ АЎЦЮКІ
Гаворка вёскі Вялікія Аўцюкі1 мае рысы ўсходнепалескіх гаворак беларускай мовы. Аднак ненаціскны вакалізм і даўжыня галосных няверхняга пад'ёму ў першым складзе перад націскнымі і(ы), у вылучаюць аўцюкоўскую гаворку (па назве вёсак Вялікія і Малыя Аўцюкі, якія маюць аднолькавыя фанетычныя асаблівасці) сярод іншых палескіх гаворак2.
АБЕЗАЦЕЛНА. Абавязкова. Не забудзь абезацелна пра еты вапрос.
АДАЛЕ. Потым. Ены ак пабегуць у водзін вуглік, адале ў другі.
АДАЛЕЙ. Потым. Ена доўга бу злая була, адалей узела да разгневалася [перастала злавацца].
АД ДУШЫ. Старанна. От папаробілі сёньні, ад душы. Удосталь. Чаго ськібкі цегаеця? Панаедаліся ж ад душы!
АДНАКАВА. Аднолькава. А мне здэцца, што ўсім аднакава даюць.
АЗЗАДУ. Ззаду. Вёзьлі нешта падапертае аззаду жэрткаю, мо шуму [памятую салому] ці што так.
АНІГАДКІ. Без клапот. Жыве сабе за маткаю анігадкі.
АНІКОЛІ. Ніколі. Неўжэ то буўшы мужчынаю да аніколі не вупіць?!
1 Вёска Вялікія Аўцюкі ўваходзіць у Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці.
2 Гл.: А. А. Крывіцкі. Фанетычныя асаблівасці адной з гаворак поўдня Беларусі. Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР, вып. VI. Мінск, 1959; Н. Т. Войтович. К вопросу о путях развития аканья в восточнославянских языках. Общеславянский лингвистический атлас. М., 1972; яе ж. Доўгія галосныя ў беларускіх гаворках. «Беларуская лінгвістыка», вып. 4. Мінск, 1973.
81 👁