ПОСАДІ'ЦЦА зак. Пасяліцца. Мы на Махляровом посаділіса i там жылі до войны. ПОСПЫТА'ТІ зак. Пакаштаваць. Дай поспытаті тёццы вішэнькі. ПОХОЛО'ДАТІ зак. Астыць. Йдэтэ ежтэ, бо похолодав. ПРОХРОМІ'ТІ зак. Прабіць нагу цвіком, шклом. На шкліну наступіў i прохроміў ногу. ПРЫГРЭ'ТІ зак. Падагрэдь. Натоўчу картоплю, налью молока i зроблю тэртуху, ее трэбо прыгрэті, деті люблят тэртуху. ПРЫСМА'ЧЫТІ зак. Заправіць. Трэбо горшка прысмачыті маслом. ПРЫТА'ИВАЦЦА незак. Прытварацца. Вэн прытайваецца, шчо спіт. П р ы т а й в а т ы с а. Ставы, Мельнікі Кам. ПРЫЯ'ТІ незак. Спрыяць. Вэн мне прыяе. Ты злый на мэне, мне нэ прыяеш. РОСКОЛЕСІ'ЦЦА зак. Разрасціся ва ўсе бакі. Мое сліўкё у садку росколесіліса, на двэр суседа вісят. СЕДЕЛI незак. Сялідца, жыць. Де мы седелі, Оршакова поле звалосо. А дэ я седела, то Ніўськ назвіско. С ё c ц ł зак. Пасяліцца. Коло нас сеў брат батькі, заняў селідьбу. СКДРЫТІЗУ'БЫ. Абы-чаго смяяцца. Чого зубы скірыш? С к і р ы ц ц а — тое ж. Ставы Кам. В ы с к ы р к а. Жанчына, якая смяецца дзе трэба, дзе не трэба. Рагозна Брэсц. СМЫ'КАТІ незак. Цягаць, насіць часта, многа раз падрад, працяглы час. Вона зелле в'язкамі смычэ i смычэ. Н а с м ы к а т і зак. 1. Нацягаць, навазіць. Трактором насмыкаў зэмлі. 2. Насунуць, нацягнуць. Насмыкаў на очы шапку. О б с м ы к а т і зак. Абарваць, аб'есці. Зэлень обсмыкают, ніц нэ покінут. О б с м ы к а т ы. Ставы Кам., Кустын Брэсц. СМЫ'КАЦЦА незак. Хадзіць без справы, цягацца. Смьікаўса з кута у кут, ніц нз робіў. С м ы к с а. Жанчына, якая ходзіць па хатах. Кустын Брэсц. СОЧЬГТІ незак. Цячы, выцякаць. Сочыт з зэмнё крыніца. СТОСОВА'ЦЦА незак. Падыходзіць, адпавядаць. Я з вамі нэ стосуюса, вы песні споваете, а я нэ умею
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абесці, вязкамі, натоўчў, посадіцца, похолодаті, прохроміті, прытаивацца, прыяті, росколесіцца, смыкаті, смыкацца, стосовацца
19 👁