З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
Г. У. Арашонкава 3 ДЗЕЯСЛОЎНАЙ ЛЕКСІКІ ГАВОРАК БРЭСЦКА-ПШСКАГА АРЭАЛА Дзеясловы, якія прыводзяцца ніжэй, запісаны ў в. Азарычы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў 1969 г. у час экспедыцыі па збіранню дыялектных матэрыялаў для Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа К У артыкуле падаюцца два асноўныя віды дзеяслоўных рэгіяналізмаў. 3 аднаго боку, гэта дзеясловы, якія не адзначаны ў дыялектных слоўніках беларускай мовы, г. зн. спецыфічна палескія дзеясловы, i, з другога — вядомыя дзеясловы, якія ўжываюцца ў гаворцы ў асаблівым значэнні ў параўнанні з беларускай літаратурнай мовай або іншьші беларускімі гаворкамі. Некаторыя з прыведзеных дзеясловаў адрозніваюцца ад літаратурных эквівалентаў прэфіксамі. Не падаюцца дзеясловы, якія адрозніваюцца ад літаратурных толькі фанетычнымі варыянтамі прыставак, напрыклад: зобрацца — сабрацца, зогніті — згніць, зойті — узысці, зомняті — змяць, зоскдчыті — ускочыць, схотёті — захацець, зогрэбті — згрэбці, зогнаті — сагнаць i некаторыя іншыя. ВОЕВА'ЦЦА незак. Ваяваць. Як Апонія воеваласа із рускімі, так рускі солдаты гэтого склада нашлі. ВЫ'СЕКАТІ зак. Высмаркаць. Высекай носа свойму дітяті, які вэн соплівый. Toe ж. Ставы Кам. ГОЛОДОВА'ТІ незак. Галадаць. У войну мы голодовали ДІВГЦЦА незак. Глядзець. Бэжы кіно дівіса. Очы дівляцца, а нэ бачут. Одворэтно на его дівітіс. 1 Прыклады з Брэсцкага, Жабінкаўскага i Камянецкага раёнаў (далей скарочана Брэсц., Жаб., Кам.) паведамілі М. П. Лукашук, В. М. Емельяновіч i Г. М. Малажай (кафедра беларускай мовы Брэсцкага цедагагічцага інстытута), за щто аўтар ім вельмі ўдзячну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

воевацца, высекаті, голодоваті
1 👁
 ◀  / 353  ▶