Цэлая група воклічаў служыць для падзывання як свінней, так і парасят. Дзюль-дзюль-дзюль, дзюля-дзюля-дзюля, дзюлі-дзюлі-дзюлі, дзюлька-дзюлька-дзюлька — звычайна. Дзюлёк-дзюлёк-дзюлёк, дзюлінька-дзюлінька (дзюлінькі-дзюлінькі), дзюлічка-дзюлічка (дзюлічкі-дзюлічкі) — ласкава.
Воклічы, якімі адганяюць свінней. Юс! Юс куды! Цу куды! Цу!
Воклічы, якімі адганяюць парасят. Выць! Выць куды! Дзюлінь! Дзюлінь куды! Цю! Цю куды! Дзюль куды! Уцю! Уцю куды!
Воклічы, якімі заганяюць свінней у хлеў. Юс у пуню! Цу ў пуню!
Воклічы, якімі заганяюць парасят у хлеў. Выць у пуню! Дзюлінь у пуню! Цю ў пуню! Дзюль у пуню! Дзюля ў пуню! Дзюлька ў пуню!
Падзыўныя воклічы да сабакі. На-на-на, нах-нах-нах, цю-цю-цю, цюцька-цюцька-цюцька, цюцік-цюцік, фіў-фіў-фіў (пасвістванне) — звычайна. Цюцінька-цюцінька, цюцічка-цюцічка — ласкава.
Воклічы, якімі адганяюць сабаку. Вон! Пашоў (пашла) вон!
Пабуджальныя воклічы да сабакі. Двору! Пашоў (пашла) двору! Кусі-кусі-кусі! Кусу-кусу-кусу! Вазьмі! Бяры! Узяць!
Падзыўныя воклічы да ката. Кыць-кыць-кыць, кыці-кыці-кыці, кыця-кыця-кыця, кыс-кыс-кыс, кыса-кыса-кыса, катусь-катусь-катусь — звычайна. Кыцька-кыцька-кыцька, кыска-кыска-кыска, катуська-катуська-катуська, кыцінька-кыцінька, кыцічка-кыцічка, кысачка-кысачка, катусёк-катусёк — ласкава.
Воклічы, якімі адганяюць ката. Псік! Апсік! Рэдка брысь! (тлумачыцца як «прывезенае са свету»).
Падзыўныя воклічы да курэй. Пырь-пырь-пырь, пыря-пыря-пыря, пырі-пырі-пырі — звычайна. Пырькі-пырькі-пырькі (пырька-пырька-пырька), пырічкі-пырічкі (пырічка-пырічка), пырінькі-пырінькі-пырінькі — ласкава.
Падзыўныя воклічы да квактухі. Кош-кош-кош, коша-коша-коша — звычайна. Кошанька-кошанька, кошачка-кошачка — ласкава.
Падзыўныя воклічы да куранят. Ціп-ціп-ціп, ціпа-ціпа, ціпы-ціпы-ціпы, ціпуль-ціпуль-ціпуль, пыль-пыль-пыль, пыля-пыля-пыля, пылі-пылі-пылі, пуль-пуль-
107 👁