Старонка 240
◀ / 353 ▶
Г. Ф. Юрчанка НЕКАТОРЫЯ ЛЕКСІЧНЫЯ ГРУПЫ Ў ГАВОРЦЫ МСЦІСЛАЎШЧЫНЫ Пададзеная тут лексіка занатавана на Мсціслаўшчыне, пераважна ў вёсках Чырванагорскага сельсавета. Падзыўныя і пабуджальныя воклічы і выгукі (III група) запісаны толькі ў адной вёсцы Кудрычы. ЛЕКСІЧНАЕ ГНЯЗДО З БАЗАВЫМ ДЗЕЯСЛОВАМ ПЕРЦЬ Гэты дзеяслоў ужываецца досыць шырока ў розных значэннях і дае шматлікія прэфіксальныя дэрывацыйныя ўтварэнні. Для самога дзеяслова выяўлены наступныя значэнні. ПЕРЦЬ незак. 1. Перці, напіраць, сунуць з сілай, груба. Погріб тынковыный, правыя стырына пычыла ат'іжджаць, нешта прець ны яе. Нашто табе перць сюды кол, каб хто прабіўся ны яго. Кылячкі слабінькія, а вы пріцё сы ўсяе сілы жэрдзя, рузлумаіця ўсё чыста. 2. Перамяшчаць з вялікай энергіяй. Пёрлі па ношкі травы, чуць ні ды зямлі гнуліся. Вун пруць вазы, аж коні стогнуць. Дзяржыць, дзяржыць пагоду, а тады як возьміцца перць — неба зь зямлёю мішаіцца. Во ўжо судкі пёрла, ды вады нільзя було дыбрацца. Я цябе знаіш як буду перць ат'етуль, толька ты ні ўгамуйся. 3. Рухацца з імпэтам. Пёрлі некуды ў тэй бок пряма пы пахыці. Відзім, прёць вогірь, каноплі трішчаць пыд ныгамі. Гляджу: пруць ны калёсых ціріс кусты, як там тэя каткі цэлы асталіся. 4. перан. груб. Даваць. Нашто ты мне преш яблыкі, куды я іх вазьму. На свой двор ні глядзіць, прець усё дычкам. 5. перан. Красці. Аттуля яны пёрлі, што пуд руку пупыдалыся: і аполкі, і доскі, і палкі ладныя — усё. 6. перан. груб. узмацн. Есці. Та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 353 ▶