З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
С. Г. Лобан 3 ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКІХ ПЛЫТНІКАЎ Прыродныя ўмовы Беларусі — наяўнасць шматлікіх рэк i іншых водных сістэм, якія вядуць да Балтыйскага i Чорнага мораў, вялікія масівы карабельнага i будаўнічага лесу — здаўна садзейнічалі развіццю лесасплаву. Сплаўлялі лес i лесаматэрыялы плытамі i на суднах па Заходняй Дзвіне ў Рыгу, Кёнігсберг (раней Крулевец), па Дняпры ў Кіеў, Екацерынаслаў, Крамянчуг, Херсон, Нікалаеў, Адэсу. Многа лесаматэрыялаў сплаўлялі па Нёману i некаторых іншых рэках. Звесткі аб спосабах i напрамках сплаву лесу, быце беларускіх плытнікаў, тэрмінах, звязаных з плытнідтвам, сустракаюцца яшчэ ў дарэвалюцыйных выданнях i. 3 іх відаць, што сплаўлялі лес да рэвалюдыі пераважна сяляне, якіх наймалі лесапрамыслоўцы. Спедыфіка працы ўплывала на побыт, звычаі, мову беларускіх плытнікаў. Тэрміналогія беларускіх плытнікаў стваралаея як на аснове роднай мовы, так i шляхам іншамоўных запазычанняў. Сярод такіх зусім натуральных для беларуса назвав', як грабёнка— плыт, запрут (завёртка, бычок) — прыстасаванне для вязкі плытоў, caxd — прыстасаванне для затрымкі плыта, трапляюдда словы тыпу тратва — плыт, бом (бон) — прыстасаванне для затрымкі лесу пры малявым лесасплаве, кнэбаль (кнэбель) — прыстасаванне для вязкі плыта i рад іншых назваў, якія з'яў1 А. К ор ев а. Виленская губерния. СПб, 1861, стар. 189, 526; П. [О.] Б о б р о в с к и й. Гродненская губерния, ч. 1. СПб, 1863, стар. 252—260; И. З е л е н с к и й. Минская губерния, ч. 2. СПб, 1864, стар. 92—95, 107—109; Ю. Я неон. Пинск и его район. СПб, 1869, стар. 261; А. С. Д е м б о в е ц к и й. Опыт описания Могилевской губернии. Могилев, кн. 1, 1882, стар. 201—210; кн. 2, 1884, стар. 515— 516, 722—737; А. Са п у н о в. Река Западная Двина. Витебск, 1893, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў
0 👁
 ◀  / 353  ▶