ГРУЗІЛО н. Груз у рыбалоўных прыладах. Добрэ грузіло подобраць да невода не так ужэ і лёгко.
ПОПЛАВОК м. Паплавок. Добрэ було б, коб му той поплавок не згубілі, а то новуй трэбо купляць.
ПОЧЭПІЦЬ зак. Прымацаваць, насадзіць на кручок прынаду. Почэпіць чэрвека на кручок не так ужэ й лёгко.
ТОРКАЦЬ незак. Кляваць. Цегні буйстрэй вудку, не бачыш — вунь торкае.
ЧЭРВЯК м. Чарвяк. На вугоні, ле Міколаіхі, вельмі богато чэрвёй, особліво ле плоціка.
НАЗВЫ ПРЫЛАД ДЛЯ ЛОЎЛІ РЫБЫ
БОЎТАЧ м. Доўгі шост з тоўстым канцом, якім заганяюць рыбу ў сетку. Лезь у воду, Мірон, дэ боўтачом трохі-рыбу попужай, коб болей було.
БОЎЦЕНЬ м. Боўтала. Лезь у воду, возьмі боўцень дэ пужай рыбу ў цегбуку.
БРОДНІК м. Сетка з аднаго палатна з дробнымі вочкамі і з заходам для рыбы. Можа б ву, дзядзько, позычылі нам броднік рыбу на Муцьвё попужаць.
ВЕНЦЕР м. Венцер. Ты б, Одам, мне венцер прынёс, там ле хлева стояў.
ВІЛОЧКА ж. Прылада для вязання сеткавага палатна. Возьмі, Міканор, мое вілочкі, вунь ле плоту лежаць.
ВОКО н. Адтуліна паміж ніткамі ў сетцы. Вяжы большые вокі, бо будом рыбу ловіць на Прыпеці.
ВОЛОК м. Сетка з заходам для рыбы ў выглядзе мяшка, якую цягнуць па рацэ, калі ловяць рыбу. У дзядзька Остапа вельмі добры волок, новуй, коб хоць на дзень попросіць.
ГАБОША ж. Рыбалоўная сетка малога памеру з адтулінай у выглядзе сегмента. Габошой, дзе глыбко, не поцягнеш.
ЖАК м. Нерат з двума крыламі. Жак ставяць на ноч, а досвіткам едуць і гледзяць, ці много рыбу налезло.
КОМЛЯ ж. Ручная лавушка з сеткі, нацягнутай паміж двума «палазамі», крыга. Достань з горы комлю, пойдом рыбу ловіць на Муцьвё.
КОШ м. Стаўная лавушка конусападобнай формы, сплеценая з лазы. Добрые кошы плецё нам стары дзед, рыба ў іх ловіцца крупная.
77 👁