T. P. Белайчук 3 ЛЕКСІКІ НАРАУЛЯНСКІХ РЫБАКОЎ Змешчаныя ў артыкуле словы запісаны ў в. Канатоп Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Вёска Канатоп размешчана на адлегласці пяці кіламетраў ад раёкнага цэнтра Нароўля на правым беразе Прыпяці недалёка ад яе прытока Мытвы. Жыхары вёскі спрадвеку займаюцца рыбалоўствам. 3 году ў год удасканальвалася майстэрства канатопскіх рыбакоў. Для многіх жыхароў вёскі лоўля рыбы з'яўлялася ў мінулым, як pacказваюць старажылы, адным з важнейшых спосабаў забеспячэння сям'і. Ды i ў наш час у вёсцы цяжка знайсці сям'ю, у якой не было б рыбака ці аматара рыбнай лоўлі. Некаторыя жыхары працуюць у рыбалавецкай арцелі, арганізаванай тут яшчэ ў 20-я гады. Ва ўмовах масавага занятку лоўляй рыбы лексіка, звязаная з рыбалоўствам, шырока ўжываецца насельніцтвам, пранікае ў іншыя тэматычныя пласты мясцовага слоўніка, часта выкарыстоўваецца метафарычна, у параўнальных зваротах для характарыстыкі паводзін людзей, іх знешняга выгляду i ўнутранага стану, у фразеалогіі, напрыклад: Прыдзе ў хату i моўчыць, як рыба, твой брацец. Што ты моўчыш, як той сом? Чому ты такі непосёдліеы, як той вьюн. 3 вугла ў вугдл ходзіць} як рыба ў омут опушчэна. Здордвуй такі вурос, а рыбу наловіў поўную кроваць. Подарыў бог мужа — ні рыба ні мьясо. У гэтым слоўнічку растлумачана каля 80 слоў, звязаных з рыбалоўствам. ён уключае назвы рыб, назвы частак цела рыб, назвы частак вуды, назвы прылад для лоўлі рыбы, назвы рыбных страў i паняццяў, звязаных з прыгатаваннем рыбы. Словы ў слоўнічку згрупаваны па адзначаных тэмах. Кожная трупа слоў мае свой алфавіт
Дадатковыя словы
вўрос, зяўлялася, мўжа, омўт, опўшчэна, сямю, сямі
1 👁