ПРЫТЫКА ж. Тонкая пругкая палка патрэбнай даўжыні, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для прывязвання лодкі, нацягвання і прымацавання кулькоў мярэжы і інш.
ПУП м. Мяшэчак з ікрой у целе рыбы. У акунёў пупы бальшыі, відаць, нарастуюць.
ПЯТА ж. Карма лодкі.
РАДАК м. Невялікі азёрны невад з рэдкага палатна для лоўлі вялікай рыбы.
РЫБ'Я прым. Рыбін. Рыб'я вока. Рыб'я жыр.
РЭДЗЬ ж. Знешнія сценкі сеткі, абарца з рэдкага палатна, дзякуючы якім рыба робіць мех і заблытваецца.
САДОК м. Скрынка з адтулінамі ў сценках, у якой, апусціўшы ў ваду, трымаюць жывую злоўленую рыбу.
САК м. Прылада для лоўлі рыбы ў канавах: конусападобны сеткавы мяшок, нацягнуты на драўляны каркас.
САЧОК м. Сеткавы чарпак на доўгай ручцы для выбірання рыбы з невада і іншых мэт.
СЕТКА ж. 1. Рэдкае палатно, звязанае з нітак, для вырабу рыбалоўных снасцей. Купіў два метры капронавай сеткі. 2. Рыбалоўная трохсценная снасць, якая расцягваецца на месцах пераходу рыбы. Тады рыба, свабодна мінаючы рэдзь, упіраецца ў палатно, нацягвае яго, стварае мех паміж сценкамі рэдзі і заблытваецца.
СТРЭЛКА ж. Прамая сеткавая сценка, якая злучае кулькі мярэжы і скіроўвае ў іх рыбу.
СТРЭЛКА ж. Страказа як нажыўка на язя, галаўня.
СУДАК м. Судак рачны.
ТАПТАЦЬ незак. Заганяць (рыбу) у сак, боўтаючы нагамі па водарасцях. Натаптаў цэлую міску іжгуроў.
ТОНЯ і ТАНЯ ж. 1. Месца, дзе можна закінуць невад, заезнік. 2. Адна закідка невада, заезніка. Сталі тры тоні.
ТХЛО н. 1. Участак возера, у якім затохлася рыба. Сёліта было тхло ў луцэ. 2. Цюшка, у якой вычэрпваюць рыбу, што затохлася. У тхле дзьве кашолкі плотак налавіла.
УГОРЪЧ м. Вугор.
УЖОР м. Рыбінка, заглынутая драпежнай рыбінай. У шчукі бальшый ужор.
75 👁