З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
ПРЫТЫ'КА ж. Тонкая пругкая палка патрэбнай даўжыні, якая ўтыкаецца ў дно вадаёма для прывязвання лодкі, нацягвання i прымацавання кулькоў мярэжы І ІНШ. ПУП м. Мяшэчак з ікрой у целе рыбы. У акунёў пупы бальшыі, відаць, нарастуюць. ПЯТА' ж. Карма лодкі. РАДА'К м. Невялікі азёрны невад з рэдкага палатна для лоўлі вялікай рыбы. РЬІБ'Я прым. Рыбін. Рыб'я вока. Рыб'я жыр. РЭДЗЬ ж. Знешнія сценкі сеткі, абарца з рэдкага палатна, дзякуючы якім рыба робіць мех i заблытваецца. САДО'К м. Скрынка з адтулінамі ў сценках, у якой, апусціўшы ў ваду, трымаюць жывую злоўленую рыбу. САК м. Прылада для лоўлі рыбы ў канавах: конусападобны сеткавы мяшок, нацягнуты на драўляны каркас. САЧО'К м. Сеткавы чарпак на доўгай ручцы для выбірання рыбы з невада i іншых мэт. СЕ'ТКА ж. 1. Рэдкае палатно, звязанае з нітак, для вырабу рыбалоўных снасцей. Купіў два метры капронавай сеткі. 2. Рыбалоўная трохсценная снасць, якая расцягваецца на месцах пераходу рыбы. Тады рыба, свабодна мінаючы рэдзь, упіраецца ў палатно, нацягвае яго, стварае мех паміж сценкамі рэдзі i заблытваецца. СТРЭ'ЛКА1 ж. Прамая сеткавая сценка, якая злучае кулькі мярэжы i скіроўвае ў іх рыбу. СТРЭ'ЛКА2 ж. Страказа як нажыўка на язя, галаўня. СУДА'К м. Судак рачны. ТАПТАТДЬ незак. Заганяць (рыбу) у сак, боўтаючы нагамі па водарасцях. Натаптаў цэлую міску іжгуроў. ТО'НЯ i ТАНЯ' ж. 1. Месца, дзе можна закінуць невад, заезнік. 2. Адна закідка невада, заезніка. Сталі тры тоні. ТХЛО' н. 1. Участак возера, у якім затохлася рыба. Сёліта было тхло ў луцэ. 2. Цюшка, у якой вычэрпваюць рыбу, што затохлася. У тхле дзьве кашолкі плотак налавіла. УГО'РЪЧ м. Вугор. УЖО'Р м. Рыбінка, заглынутая драпежнай рыбінай. У шчукі бальшый ужор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прытыка, радак, рыбя, рьібя, садок, сачок, стрэлка, тоня, угоръч
2 👁
 ◀  / 353  ▶