А. Я. Ёаханъкоу 3 РЫБАЛОЎНАЙ ЛЕКСІКІ ПОЛАЧЧЫНЫ Рыбная лоўля ў Полацкім азёрным краі здаўна была адным з тых промыслаў, якія побач з земляробствам адыгрывалі значную ролю ў жыцці мясцовага насельніцтва. У азёрах i рэках, злучаных праз Заходнюю Дзвіну з Балтыйскім морам, спрадвеку вялося шмат рыбы самых разнастайных парод, нават такой рэдкай i каштоўнай, як вугор. Багадце рыбных угоддзяў прыцягвала ўвагу не толькі мясцовага насельніцтва, але i жыхароў іншых абласцей, значна аддаленых ад Падзвіння. Так, па словах правадзейнага члена Расійскай акадэміі М. Я. Азерацкоўскага *, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. асобныя вадаёмы ў Падзвінні арандавалі (пераважна зімой) рыбакі з Асташкаўскага павета Цвярской губерні. Мясцовыя ж жыхары лавілі рыбу круглы год розным! снасцямі. У цяперашні час існуюць два віды лоўлі рыбы: аматарская — «для сябе», як правіла, дробным запасам (вудай, аблітнёй, крыгай, крыжоўкай i інш.) i ирамысловая — арцельная лоўля вялікімі невадамі. На працягу вякоў тут выпрацавалася багатая мледовая рыбалоўная тэрміналогія. У гэтай падборцы пададзены некаторыя назвы рыб, рыбалоўных прыстасаванняў i снасцей, асобныя назвы вадаёмаў, працэсаў лоўлі, нораваў, прывычак рыбы i інш. Словы запісаны ў вёсках Саламір'е i Гомля былога Ветрынскага, цяпер Полацкага раёна, размешчаных у паўднёва-заходняй яго частцы, сумежнай з Ушацкім раёнам. Амаль yce гэтыя словы засведчаны i M. P. Суднікам у заходняй частцы гэтага ж раёна ў 1 H. О з е р е ц к о в с к и й. Путешествие на озеро Селигеръ. СПб, 1817, стар
Дадатковыя словы
саламіре
4 👁