З народнага слоўніка (1975). Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 353  ▶ 
ПАДЗЬ ж. Салодкая раса на лісцях дрэў i на траве. Малыя Аўцюкі Калінк. П а д з я в а я раса. Бакшты Іўеў. Пя д зь ж. Пядзъ асядая на лістах, багата пядзі, салодкая пядзь. Рудня Астравітая Чэрв. ПАДКУРЬПДЬ зак. Падзьмуць на пчол дымам у час догляду. Парцянучку запаліць або гнілое дзерава i падкурыць. Азяраны Рагач. ПАЙСКАВА'ЦЬ незак. Шукаць i аглядаць месца для рою. Пайскуюць толы. Бакшты Іўеў. ПАМО'СТ м. Насціл пад вулей. Бакшты Іўеў. ПА'СЯКА ж. Месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі. Граўжышкі Ашм. ПАТКАРМЯ'ЧКА ж. Падкормка для пчол. Старыя Смільгіні Вор. ПАЧА'ТКЗ мн. Соты. Пчолы вядуць такія начаткі з галавы да подаку. Азяраны Рагач. ПАЧЭ'РПАЦЬ РОЙ. Сабраць рой у раёўню. Старыя Смільгіні Вор. ПА'ША ж. Мёд, які пакідаюць пчолам на корм. Трэба пакінуць талам пашу, палавіну мёду адрэзаць сабе, а палавіну ім на корм. Азяраны Рагач. ПЕРАГЛЯДА'ЦЬ ПЧОЛ. Рабіць агляд пчол адзін раз у тыдзень. Рыбчына Віл. ПЕРГА' ж. Падкормка для лічынак пчол. Бакшты Іўеў., Азяраны Рагач., Малыя Аўцюкі Калінк. ПЕ'ШНЯ ж. Долата з доўгім чаранком для выдоўовання вулляў з калод. Пешня — гэта на палцы долато, можна секці вульі. Азяраны Рагач., Дзяніскавічы Ганц., Бакшты Іўеў. ПЛЕЦЬ ж. Вяроўка, пры дапамозе якой пчаляры лазілі на дрэва. Была длінная плець, зямец зачэпіць за сука, а другі канец бярэ i цягне i лезе на дрэва, плець плялі з пяці канацікаў пяньковых. Азяраны Рагач., Малыя Аўцюкі Калінк. ПОД м. Дно, ніз калодачнага вулля. Малыя Аўцюкі Калінк. П 6 д а к м. Азяраны Рагач. ПО'ТКУР м. Памост на дрэве пад вулей. Поткур — гэта плашчатка, ляжала на шыпах} тарчалі штыри да метра даўжыні, ахрана ад мядзведзяў. Азяраны Рагач. Поткур доскамі абівалі, каб мядзведзь не лез. Рудня Астравітая Чэрв., Малыя Аўцюкі Калінк. ПРАПАЛГС м. Пчаліны клей. Мярэцкія Глыбы. Прапалісам толы закрываюць чашачкі. Азяраны Рагач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выдоўб, пайскаваць, пасяка, паткармячка, пачаткз, пачэрпаць, паша, пераглядаць
0 👁
 ◀  / 353  ▶