ЗАКРО'ПДАВАТЦЬ. Крапіць вулей пахучай вадой, настоем пахучых траў. Закроп даюць з малінавага цьве- ту, кап селі пчолы. Граўжышкі Ашм.
ЗАКУПОФЫЦЬ зак. Закрыць. Пчолы закупдрылі чэр. Азяраны Рагач.
ЗАСКЛЕТТЛЮВАЦЬ незак. Закрываць запоўненыя мёдам соты. Пчолы засклёплююць мёд, як поўныя чарачкі. Граўжышкі Ашм.
ЗАСТА'УНЯ ою. Дошка з акенцам унізе ў рамачным вуллі. Граўжышкі Ашм.
ЗАСЬГЦІЦЬ зак. Засаладзіць мёдам. Даўна засыціш ваду мёдам i ясі з хлебам. Саланое Віл.
ЗАСЫЧО'НЫ прым. Засалоджаны мёдам. Саланое Віл.
ЗА'СЯДЗЬ ж. зборн. Лічынкі пчол. У маіх пшчол мёду мала, адна засяць. Жылі Іўеў.
ЗАЦУКРАВА'ЦЦА зак. Зацукравацца. Зробюцца крупкі i мёд зацукруецца. Саланое Віл.
ЗБІРА'ЦЬРОЙ. Аграбаць рой у раёўню. Граўжышкі Ашм.
ЗВІ'ЦЦА зак. Сесці, сабрацца ў клубок. Рой высыnay i звіўся на дрэве. Рыбчына Віл.
ЗРАІ'ЦЦА зак. Аслабнуць у выніку шматразовага раення. Мае пшчолы зраіліся, слабыя, мёду не нанасілі. Старыя Смільгіні Вор.
ЗУ'БЯЛЬ м. Дымар, якім падкурваюць пчол. 3 гнілога дзерава рабілі зубяль, яго запаляць, ён курыцца, яго бяруць ік воку i дымяць. Азяраны Рагач. У якасці дымара выкарыстоўваліся раней анучы, гнілое дрэва i інш. На тэрыторыі асноўнага масіву беларускай дыялектнай мовы пашырана было прымітыўнае прыстасаванне для падкурвання пчол — скручаная анучка, усаджаная ў рашчэпленыя канцы палкі. Такое прыстасаванне ў адных гаворках называлі курэль, курач (ад дзеяслоўнай асновы курыць), у іншых гаворках — зубель (ад утвараючай асновы зуб). Назва ўказвае на функцыю рэаліі — заціскаць гарэўшую анучку ў pacшчэпе, як у зубах.
ЗЯМЕ'Ц м. Пчаляр. Зямцы разводзілі пчол. Саланое Віл. Каб зямец, то ён бы вам расказаў npa пчол. Азяраны Рагач. Ca старажытных назваў пчаляра ў сучасных беларускіх гаворках захаваліся бдртнік9 бартнік г зямёц пры 14. Зак
Дадатковыя словы
застауня, засычоны, засядзь, збіраць, звіцца, зраіцца
21 👁