Старонка 197
◀ / 353 ▶
ЛОХАНКА ж. Дш. Невялікая драўляная пасудзіна. ЛУБЯНКА ж. Гл. Невялікая каробачка з кары ліпы для нутранога тлушчу і інш. Параўн. лазбень. МАКОВЭРТ м. Рдз. Ол. Лк. Качалка для расцірання маку, куцці і інш.; м. большых памераў таўкуць бульбу. Маковэрт — ўсё мнёты, колотэты. Ол. МАКОТРА ж. Лх. Зр. Ад., макутра Сп. Кн., макытра Лх., макітра Св. Ад. Невялікая гліняная пасудзіна з высокімі сценкамі; у м. захоўвалі смятану, масла, складвалі аладкі, галушкі, білі масла. Макытра вышша, а вэрцега нышша. Лх. Параўн. макоцёр. МАКОЦЁР м. Дзк. Хв. Др. Гл. Бр. Сд. Зм. Кк. Бл. Тое, што і макотра. У макотры масло б'юць, сметану складаюць, ператоп. Хв. Макотрык Зс. Кч. Дн. МАСЛОБОЙКА ж. Гл. Бойка для збівання масла. Параўн. біянка. МЕШАЛКА ж. Бр. Бл. Дн. Дл. 1. Вялікая драўляная лыжка, якой мяшалі страву і разлівалі яе ў міскі. Бр. Дн. Дл. Тэй мешалкой налывалы ў мыску. Бр. Параўн. вполонык. 2. Драўляная лапатка, якой рашчынялі хлеб у дзежцы. Бл. МІСА ж. Бр. Бл. Кч. Гліняная або металічная глыбокая пасудзіна, у якую налівалі страву; у м. пяклі яешню, цёрлі мак і інш. МІСКА ж. Дзк. Хв. Гл. Бр. Зс. Кч. Гц. Кн. Дн. Дл., мыска Рдз. Зб. Ол. Лк. Мк. Св. Здз. Сп. Ад. Выдзеўбаная з наросту на дрэве гліняная або металічная пасудзіна для ежы. Міскі чэрэпляные з гліны робяць. Бр. Місочка Дзк. МЫРНЯК м. Мк. Вялікі гліняны гаршчок, у якім варылі ежу. Як сэмня вэлыка, то доброго мырняка трэба поставыты. Параўн. горшчок. НАБІРАЧЫК м. Мк. Каробачка з бяросты для ягад. Пастух выплытэ за дэнь собі такого набірачыка й ходыць з ім по ягоды. Параўн. кузенька. НАБІРОК м. Др. Гл. Бр. Кк. Пасудзіна з почапкай (вядзерца, кошык, каробачка з кары і інш.), у якую збіраюць ягады. Ведзёрко з сосны плетом, набірок на ягуды. Бр. Набірочок Бр. Параўн. кузенька, поілка. НАБІРУШКА ж. Ад. Тое, што і набірок. НАВІСКА ж. Св., навыска Мк. Сплецены з лазы або лыка кошык з накрыўкай (падвешваўся на «вуселках» (почапках) за спіной); у н. клалі харч у дарогу,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 353 ▶