БАЧОК м. Ад. Бляшаная пасудзіна для газы.
БЕРЭСЦІНА ж. Дзк. Чарпак для піцця вады ў полі, у лесе; зроблены з бяросты, скручаны леечкай і ўстаўлены ў раскол палачкі. Параўн. берэсцянка, корэц, кузорэб, чэрпак.
БЕРЭСЦЯНКА ж. Дзк. Др. Гл. Зм. Кк. 1. Тое, што і берэсціна. Берэсцянка, шоб воду браць на болоце. 2. Зробленая з бяросты каробачка з накрыўкай для захавання солі, дробных рэчаў. Зм. А то прынесецца дохаты тая берэсцянка, голка яка ўкінецца або што наберэцца якого проса. Зм. Берэсцяночка Гл. Пастухі на ягоды робілі берэсцяночкі. Параўн. коробочка, кузенька.
БЕРЭСЦЯНОЎКА ж. Кк. Тое, што і берэсцянка. Пастухі носілі берэсцяноўкі, её дошч не проб'е.
БІКЛАЖКА ж. Дзк. Невялікая, сплюшчаная з бакоў бочачка для вады (каля 10 л) з почапкай. Біклашка з клепок — воду брали ў поле. Параўн. барылца.
БІЯНКА ж. Лк. Мк. Св., біенка Ол. ВЛ. Лх. Зр., біёнка Ол. Драўляная пасудзіна з клёпак, у якой б'юць масла. Злываеш молоко, ото й краплю зоб'еш у тый біянцы. Мк. Параўн. бойка, боенка, маслобойка.
БЛЯШКА ж. Мк. Зб., блёшка Ол. Бутэлька наогул, часцей ёмістасцю 0,5 л. У гарнец п'яць бляшок ўходыло. Зб. Параўн. пляшка.
БЛЯШАНКА ж. Зб. Тое, што і банька. Бляшанку ў колодязь опускаемо.
БОДНЯ ж. Рдз. Лк. Св. Лх. Зр. Ад. Дзк. Хв. Гл. Бр. Сд. Зс. Пасудзіна з клёпак, звычайна звужаная ўверсе, з накрыўкай (прыціскалася пры дапамозе кійка, прасунутага ў вушы); у б. захоўвалі палатно (Св. Лх. Зр. Ад. Гл. Бр. Сд.), жыта (Лк.), мяса і сала (Рдз. Зс.), вазілі рыбу (Дзк. Хв.). Старые люды клалі ў бодню сало, а тэпэр бодэнь нэмае. Рдз. Бодня шмацьця класьць бабам. Бр. Бодня з клёпок для рыбы, з возера дохаты возілі. Дзк. Параўн. кадоўб, кубел.
БОЕНКА ж. Ад. Тое, што і біянка.
БОЙКА ж. Здз. Дзк. Хв. Бр. Кк. Бл. Дзн. Дл., буйка Гл. Кн., бійка Лх. Зр. Ад. Тое, што і біянка.
БОЧКА ж. 1. Драўляная ( з клёпак) пасудзіна для засолу агуркоў, капусты і інш. Лк. Мк. Св. ВЛ. Лх. Зр. Здз. Сп. Ад. Дзк. Хв. Гл. Бр. Сд. Зм. Кк. Бл. Зс. Кч. Зб.
88 👁