Старонка 185
◀ / 353 ▶
Г. А. Цыхун ПАЛЕСКІЯ НАЗВЫ ПОСУДУ, БОЧАК, КОШЫКАЎ І ІНШЫХ ЁМІСТАСЦЕЙ Пададзеныя ніжэй лексічныя матэрыялы ўключаюць назвы рэчаў хатняга ўжытку, характэрных для традыцыйнага народнага побыту. Асновай для іх аб'яднання ў рамках адной тэматычнай групы з'яўляецца тое, што пераважная большасць зафіксаваных назваў у самым агульным сэнсе абазначае ёмістасці, г. зн. прадметы, які маюць пэўную форму і аб'ём і могуць выкарыстоўвацца для ўтрымання розных рэчываў ці дробных прадметаў. Многія з рэалій, назвы якіх прыводзяцца ў слоўніку, ужо канчаткова выйшлі з ужытку або страцілі сваю першасную функцыю, іншыя ж працягваюць ужывацца і ў побыце сучаснай вёскі. Усе прадстаўленыя матэрыялы сабраны па спецыяльнай праграме на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся ў час экспедыцый 1962—1965 гг., што праводзіліся Інстытутам славяназнаўства АН СССР і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР пад кіраўніцтвам М. І. Талстога1. Пры апрацоўцы матэрыялаў была праведзена пэўная уніфікацыя фанетычнага боку запісаў, бо ўдзельнікі экспедыцый, якія дапамагалі аўтару праграмы ў збіранні лексічных матэрыялаў па гэтай тэме, карысталіся рознымі сістэмамі транскрыпцыі. Слоўнік дае станоўчую інфармацыю адносна зафіксаваных слоў: адсутнасць слова ў матэрыялах не з'яўляецца сведчаннем яго адсутнасці ў абследаваных гаворках. Пры тлумачэнні 1 Адносна задач, складу і хронікі экспедыцый гл.: Н. И. Толстой. Об изучении полесской лексики (предисловие редактора). Лексика Полесья. М., 1968, стар. 3—19; яго ж. О лингвистическом изучении Полесья (предисловие редактора). Полесье. М., 1968, стар. 5—17; Н. В. Никончук. Хроника полесских экспедиций. Полесье, стар. 300—302.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 353 ▶