М. У. Яшчыкоўская ЛЕКСІКА ГАВОРКІ ВЁСКІ ЗІМОВАЯ БУДА МАЗЫРСКАГА РАЁНА Вёска Зімовая Буда знаходзіцца на адлегласці 75 кіламетраў ад г. Мазыра. Паводле паданняў, узнікла яна ў канцы XIX ст. Спачатку гэта было пасяленне рабочых, якія абслугоўвалі смалакурню. Жылі яны першапачаткова ў часовых бараках, якія па-мясцоваму называліся будамі. Адсюль i назва вёскі. Першымі пасяленцамі былі выхадцы з навакольных сёл. За кошт перасяленцаў з бліжэйшага наваколля расла вёска i потым. Зараз у вёсцы 95 двароў. ё с ц ь пачатковая школа, магазін, клуб, бібліятэка. БА'БКА ж. Падбярозазік. Пуднела ў лесе ўсего тры бибкі. БАРКА'НЬ м. Плот з тоўстых бярвенняў. Корова neраплыгнула баркань. БОЛО'НЬЕ н. Балота. Мужчины зиутрэ поедуць на болонье. БРЫЛЬ м. Выступ на каптуры ў печы, на які кладуць запалкі. Дай сюда спічкі, я покладу іх на брыль. БУ'БА ж. Гарбузовыя семкі. Папо, nano, дай мне бубу. ВЕРЧ м. Пучок скручанай лазы, якім шаруюдь падлогу. Подлогу трэбо пошороваць верчом. ВІТУХА' ж. Пустазелле, бярозка. Мой лён вітуха з'ела. ВУЖА'ЧКА ж. Ядавіты або неўжывальны грыб. На дворэ коло сцены столькі вужачок наросло. ГЕДЗ м. Авадзень. Гёдзы не даюць пасціць короў. ІТЧКА ж. Канец завязанага мяшка. Ты, Галько, берысе за гічку. ГЛЁХ м. Збудаванне ў зямлі для захавання бульбы. Наш глёх ужэ засыпаны картопляю
Дадатковыя словы
бабка, бйбкі, буба, бўдамі, вужачка, зела, зйўтрэ
1 👁