Старонка 152
◀ / 353 ▶
ТАЯ СЛАВА. Толькі знак. Оно тая слава, шо волочыв, а там табы й ны волочанэ. ТОПЛЫВО н. Паленне (печы, грубкі). Шэ я с топлывом ны кончыла, шэ топыцьця в мынэ. ТОРКАТЫ незак. 1. Торгаць за лейцы (пры пануканні). Торкай коня. 2. Пасоўваць. ТОРКНУТЫ зак. 1. Таргануць за лейцы (пры пануканні). Торкнув коня. 2. Ссунуць, падсунуць. Трэба крохы стола до стыны торкнуты. ТРАПУНОК м. Нечаканы выпадак. Можэ з ім якый трапунок, шо так довго його ныма. ТРЫТЯК м. 1. Бычок ад двух да трох год. 2. Пучок ільновалакна з трох жменек. 3. Радок бульбы, які выворваецца ў другую чаргу (такіх радкоў трэцяя частка). На завтрэй оно трытякы остались копаты. ТРЭПАЧКА ж. Лапатачка, якой трэплюць лён. ТУК м. Тлушч. ТУЛУБ м. Цела мерцвяка без вантробаў. ТУРКАТЫ незак. Турбавацца, дамагацца. Туркай його, хай встае, годы йому спаты. Я всэ туркала його, коб додому йты. ТУРЫТЫ незак. Шпарка гнаць. Вжэ турыть коровы. ТХНУТЫ незак. Трохі смярдзець. Гэтэ мнясо вжэ тхнэ. ТЫЛЬКНУТЫ зак. Выканаць малую частку належнай работы. Юй трэба було два дні жяты, а вона оно повдня тылькнула. ТЫРПЛЯЧКЫЙ прым. Той, які можа выцерпець, перанесці нямала непрыемнасцей, цяжкасцей. Якая ты, маты, тырплячкая. ТЫРТІЛНЫЦЯ ж. Жанчына, якая трэ лён, каноплі. ТЫХО-ЛЫХО прысл. Шыта-крыта. Хоч воны й сварёцьця помыз собою, алэ їх ныхто ны відае, в їх завшы тыхо-лыхо. УКЛІМБОВАТЫ зак. 1. Звязаць сноп, ужываючы клімб. 2. перан. Моцна звязаць, сшыць. УПОМЫТОК м. Успамін. Будэ дітюм упомыток. ХАТЫНЯ н. іран. Маленькая хатка. Зробылы собі някэ хатыня дай булы. ХВОСТАЧ м. Снапок для пакрыцця страхі, перавязаны перавяслам бліжэй да каласоў. ХОДАКЫ і КОДАКЫ мн. Від чаравікаў: без халявак і без шнуркоў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 353 ▶