Старонка 150
◀ / 353 ▶
РОЗМАЗАНЫЙ прым. 1. Размазаны. 2. экспр. Распешчаны, збалаваны. РОМАНЭЦЬ м. Рамашка. РОСКАЧАНЫ ГУБЫ. Вывернутыя губы. З вылікымы роскачанымы губамы, здаецьця, іх можна закачяты й роскачяты. РОСКАЧЯТЫ зак. Адкасаць. РУБЫ толькі мн. рэдк. экспр. Добрае, параднае адзенне. РУЧНО прысл. З рук у рукі, асабіста. Нашо поштыю пырысылаты, оддасы ручно. САМУСЬ м. Нешта нябачнае, якое прыводзіць рэчы ў рух. Самусь двэры очыныв. САПКАТЫСЬ незак. З цяжкасцю ісці, соўгацца. Ніхто сапкаіцьця дорогыю. СВЫРШОК м. Цвыркун. СВЫРШЯТЫ незак. Цвыркаць (аб цвыркуне). СІМНАЦЬЦЯТА ВОДА перан. Асобыя клопаты аб сваёй знешнасці і прыгажосці ва ўзросце 17 год. Хай собі ны вмываіцьця зарэ, покы малая, сімнацьцята вода сёромно вмые. СКАПСАНІТЫ зак. Стаць драхлым, лядачым, змарнавацца, састарыцца. Жыто нашэ пропало, скапсаніло зусім. Моя маты вжэ зусім скапсаніла. СКЛІТЫ незак. Пакутаваць ад недаядання. СКОРОЗЯНЫЙ прым. спрошч. Няякасна, неахайна зроблены (сплецены, вытканы, складзены і інш.). СКОРОЗЯТЫ зак. Няякасна, неахайна зрабіць (сплесці, выткаць і інш.). СКРЫПЫТЫСЬ зак. Ашукацца ў сваіх спадзяваннях. Лукаш скрыпывся в Пынську: думав, шо ёго там будуть тыждэнь частоваты, а ёму оно [толькі] пополуднаты далы дай отправылы. СКУТОК м. Нясцерпнае становішча. Як ёму прышло до скутку, то вын утік. СКЫМЛЫТЫ незак. Енчыць ад непапраўнага гора. Як обманэ тыбэ, то тоды будэш скымлыты. СЛОТІТЫ незак. Надакучаць, часта турбаваць. Слотітыму, покыль вын ны выпышэ мыні квытка. СМАГНІТЫ і СМАГОТНІТЫ незак. Мучыцца ад смагі або ад адсутнасці жаданага. СМАЧЫТЫ незак. Прыпраўляць тлушчам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 353 ▶