Старонка 140
◀ / 353 ▶
ГРУНТ прысл. Галоўнае. Мыні ґрунт коб згрыпсты гэтэ сіно, а повозыты, то я його альбы колы повожу. ГРЫБАК м. Грыбнік. Йдуть грыбакы, повны кошыкы грыбыв нысуть. ГРЯДЫ толькі мн. Прыстасаванне з жэрдак пад столлю ў курнай хаце, дзе клалі розныя рэчы, часам спалі. ГУЛЬТАІ ЗВАЛЫЛЫСЬ. Апанавала лянота. На вас, дывкы, всі гультаі звалылысь: ныц ны хочытэ робыты. ГУЛЯВЫЦЯ ж. Танцоўшчыца. ГУЛЯТЫ незак. Танцаваць. ГУСЯЛКА ж. Адна з вяровак, на якія падвешваецца калыска. Колыска на гусялках вісыть. 2. Вяроўка, якая прывязваецца абоімі канцамі да калыскі, служыць для калыхання нагою. ГУХАТЫ незак. 1. Глуха грукаць. Рвуть пынькы, то всэ гухае да гухае. 2. перан. Падаць (пра дрэвы ці іншыя вялікія прадметы). ГЫДЫТЫ незак. 1. Пэцкаць, забруджваць. 2. Лаяць, ганьбіць. ГЫЗУНТЫ толькі мн. спрошч. Вантробы. ГЭГНУТЫ зак. спрошч. Сканаць. ГЭНДЭ і ГЭНДЫДЭ прысл. Вось там. ГЭТОРІЧНЫЙ прым. Гэтага года. На вышках сіно літюшнэ, а в стороні гэторічнэ. ДВОІТЫСЬ незак. 1. Дваіцца, раздвойвацца. 2. Сумнявацца, вагацца. Вын двоіцьця, чы то собака, чы то вовк. ДЖЭГАТЫ незак. Ісці кульгаючы. Цілый чяс джэгала с сыла, бо ногу нарізала. ДОВГАСТЫЙ прым. Прадаўгаваты. ДОПІРО і ТОПІРО прысл. Цяпер, зараз, у дадзены момант. ДРАЧА ж. Блізарукасць. З-за драчы окуляры носыть. ДРАЧОВАТЫЙ прым. Блізарукі. ДРЫБОТІТЫ незак. 1. Дрыжаць, уздрыгваць. 2. Дробна, часта выстукваць нагамі ў танцы. ДРЫНГАЛЬ м. Р. адз. дрынгаля. Цыбаты (пра жывёл). ДРЭНЫНА ж. 1. Узнятая цаліна ці аблога. 2. Адзнака двойка ці адзінка ў школе (ад літ. дрэнна). Тыпэр мыні будэ дрэнына по гіографіі, будэ дэ просо посіяты.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 353 ▶