Старонка 138
◀ / 353 ▶
БУРЫТЫ незак. Цячы моцным струменем. Прокопав ровчяка, то вода аж бурыть. БЫГВІДЬ прысл. Надта, немаведама. Татяна була быгвідь якая дужа й хороша. Быгвідь кылько мныго дров. БЫСПОЯСЫЙ прым. Не падпяразаны (поясам з тканіны). Насмыявсь голый з быспоясого. БЫТЫ ЯК ГАМАНА. Лупцаваць неміласэрдна. БЭГЛЯ ж. Тая, што доўга і шпарка бегла ці бегала. Ныгдэ ны ділась гэта бэгля [пра карову, якая вырвалася з хлява і доўга бегала], прышла такы додому. ВАДА ж. Недахоп, загана. В ії няка вада е, вона мусыть накульгуе крохы. ВАЛКОВАТЫ незак. Есці на поўны рот. ВВЫШКЫ прысл. У вышыню. Два мэтры ввышкы. В ГОЧЯХ. Вельмі хутка, увачавідкі. В гочях всэ схнэ. ВДОБА ж. Фізічныя асаблівасці, фізічны тып. Гандрій вжэ на гынчу вдобу, на старшых братыв ны похож: вын і осюрбуватый, і ліцо в ёго храпатішэ. В казахув зусім гынча вдоба, чым в руськых. ВДОВШКЫ прысл. У даўжыню. Сім мэтрув вдовшкы. ВІПТІЧКО н. зборн. рэдк. Птушачкі. Віптічко шчыбэчэ, гэто тое самэ, шо птушычкы, так, бало, скажуть. ВЛУСКНУТЫ зак. Увагнуцца, утварыцца ўмяціне. В Пытровського була влускла рупка [печка]. ВМОСТЮХАТЫСЬ зак. Зручна і надзейна прымасціцца. Оддэ кыт вмостюхався, тут ёму мняхко й тыпло. ВНЫРЫТЫСЬ зак. Утаропіцца ў адно месца. Його свары, а вын внырыцьця в окно чы в пудлогу і мовчыть. Параўн. серб.-харв. дыял. њирит(и). Бязглузда глядзець, вылупліваць вочы, глядзець у адно месца³. ВОЛОКЫ толькі мн. 1. Рэшткі несабранага збожжа пры жніве, якое чапляецца за ногі жняі. Як жыто жнэш, да ны пудбырэш, то волокы сунуцьця. 2. Усё, што можа зачапіцца за ногі пры хадзьбе. Шо ты за волокы суныш за ногою. ВОНПЫТЫ незак. Баяцца, адчуваць, што не мінуць пакарання. Трэба, коб воны тыбэ крохы вонпылы. ³ Драгољуб Петровић. Речник уз књигу песама матије Бећковића Рече ми један чоек. Београд, 1970, стар. 17.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 353 ▶