Ф. Д. Клімчук
З ЛЕКСІКІ ЦЭНТРАЛЬНАГА ЗАГАРОДДЗЯ
Артыкул з'яўляецца працягам працы па лексіцы Заходняга Палесся, апублікаванай у 1968 г. Ён уключае частку слоўніка гаворкі в. Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, матэрыялы для якога сабраны ў 1959—1973 гг.
Вёска Сіманавічы знаходзіцца ў цэнтральнай частцы брэсцка-пінскай этна-дыялектнай зоны. Мясцовая назва гэтай тэрыторыі Загароддзе (Загородде). У межах Брэсцкай вобласці Загароддзе на поўначы абмежавана лініяй Камянец — Бяроза — Лунінец — Столін. У гаворках Загароддзя выдзяляюцца чатыры асноўныя тыпы: паўночна-ўсходні загародскі, сярэднезагародскі, паўднёвазагародскі і тараканскі. Гаворка в. Сіманавічы адносіцца да сярэднезагародскага дыялектнага тыпу. Адзначым некаторыя найбольш характэрныя яе асаблівасці.
1. Оканне.
2. Зліццё галосных ы, і ў гуку и (перадаём яго ўмоўна праз ы: сын, ходыты). Галосны и ў адрозненне ад ы — гук некалькі больш пярэдняга і больш нізкага ўтварэння.
3. Вымаўленне галоснага и (абазначаем яго таксама праз ы) на месцы этымалагічных е, ь, ѣ у пераднаціскных, часткова паслянаціскных складах (мыдок, дынёк, быда, высна, выдро, тыпэр).
4. Вымаўленне галоснага и (абазначаем зноў жа праз ы) на месцы о ў новых націскных закрытых складах (выз, кынь, стыл, ныс, зырно).
Ф. Д. Климчук. Специфическая лексика Дрогичинского Полесья. У кн.: Лексика Полесья. М., 1968, стар. 20—78.
Ф. Д. Климчук. К лингвогеографии Западного Полесья (фонетика четырех полесских говоров). Автореф. канд. дисс. Минск, 1973, стар. 3—6.
76 👁