Старонка 130
◀ / 353 ▶
ТУРЛЮДЗІЦЬ незак. Балбатаць надакучліва. Турлюдзіць, што дзіцёнык, слухыць німа чаго. ТУРМЫН м. экспр. Дурыла, тупіца. І пыкажы і раскажы етыму турмыну, а сам ён ня можыць. ТЫБАНЮХ м. Ужывальнік табакі. І ён ужу шэкырыдзь куріць, тыбанюхым стаў! ТЫРАДЭЙКА ж. пагардл. Балбатуха. Пышла ужу ета тырадэйка новысці па дзяреўні рызнасіць. УВЕЛЬКІ прысл. Такога ж росту, велічыні. Сынок ужу увелькі з бацьку. УВЕТ м. Толькі ў выразах: імёць на ўвёці — мець на прыкмеце; узяць на ўвет — узяць на прыкмету. УГРУДКІ прысл. За грудзі. Слова за слова — і тут жа ўгрудкі. УЕЖНА прысл. Сытна, добра з ядой. Хуць ня ўежна, дык улежна. УНУРІЦЦА зак. Уперціся, улегчы ў справу. Унуріўся, як бык, і цягніць. УСІХНЫЙ займ. Прыналежны ўсім. Усіхныя дзеці як дзеці чыстыя, а мой вун як выдзілыўся. УСТРЁПЫЦЦА. Усхадзіцца, пачаць тэрмінова збірацца. А мой дык як устрёпыўся быў скрозь ноч ехыць. УСЬПЯЦЕНЬНЯ н. Месца, куды цяжка далезці. Куды ты ны ўсьпяценьня лезіш, звалісься, дык заб'есься. УСЬПЯЦЦА зак. Узлезці з цяжкасцю. Усьпяцца усьпяўся, а цяперя во ня зьлезу, кылі хочыш. ХАМЛО, ХАМУЛА, ХАМУЙЛА н. груб. Просты, нявыхаваны, а таксама грубы чалавек. Як ляпніць што ета хамло, дык вушы вянуць. ХВЫТАЦЦА незак. Хапацца і спяшацца. Еж, ні хвытайся так, ато пыдавісся. ХІБАРА ж. Хаціна. А вун і мыя хібара. ХОХА ж. экспр. Рагатуха. Ча ты, хоха, зыйшлася, якія табе тут сьмешкі! ХЫЛУДЗІНА ж, Жардзінка, добры дубец, ламачына. Хылудзіный яе якой піріцягні. ХЫНЯНЁМ прысл. Рэзва, рухава, бойка. Пышла Марья насіцца, як чорт, хынянём пы дзяреўні. ЦЁХЦЯ ж. экспр. Цяжкая ў хадзе поўная жанчына. С такой цёхцій далёка ні зайдзіш. ЦЁХЫЦЬ незак. Стомлена, цяжка шагаць. Цёхуў, цёхуў пяшком, чуць к вечару двору пріцёхуў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 353 ▶