ЛУНУЦЬ зак. Раптоўна прапасці, згінуць, памерці.
ЛУПЕКА м. Пастаянны вясковы здымшчык скуры са здохлай жывёлы.
ЛЫБАЗІНА ж. Дубец. Во рыздурэлісь, німа ў мяне ны вас, бáлыўнікуў, ладныя лыбазіны (хлабазіна — т. с. Юрч.).
ЛЫЗБАН м і ЛЫЗБАНКА ж. зневаж. Галава. Лызбанка у цябе ладныя, мыя шапка ня лезіць.
ЛЯПЕНЬ м. Удар далонню па мяккім месцы. Уймісь, ато ліпня палучыш.
МАГЕРА ж. Кікімара.
МАЗІЛА н. пагардл. Мазь, змазка. Ты ў мазіла нейкыя рукаў запэцкуў.
МАСТЫРІЦЬ незак. Мастачыць, рабіць нешта арыгінальнае. А ты ўсё мастыріш нешта.
МАХЛЯ ж. Прайдоха, махлярка. С такой махлій луччы ня меџь дзялоў, ета ж спікулянтка ат веку.
МЫМРЯ ж. абразл. Злюка, надзьмутая ад крыўды. Во мымря, ныдулася і ні глядзіць.
МЯРЛО н. груб. Ненасытнае стварэнне. Етыкыя мярло, ні ўкарміць.
НАБРЁХЫЦЦА зак. груб. Напіцца. Ні набрёхыісься ты ніяк етыя вады.
НАВУЖ прысл. Наўскапыты, галопам. Ня едзь навуж, кабыла скініць.
НАШЧЫНІЦ м. Мясцовы чалавек, тубылец. Нашчыніц так ня здзелыіць дренна.
НАШЧЫЦЦА незак. Апахмяляцца. К брату нашчыцца пайду, можа ў яго ікая капля гарелкі ёсць.
НЕА часц. Не. Неа, ні пайду.
НІБЫТТА часц. Нібыта, нібы. Нібытта ты і ні знаіш!
НІДАЛУГА м. і ж. Ненармальная, недаразвітая з нараджэння істота.
НІНАСЫЦЬ ж. Ненажэрная істота. Свінні нейкыя нінасыць, пішчаць і пішчаць.
НІПУЦЬЦЁ н. Шалапутны, распусны, бяспутны чалавек. Сын у яе дужа ніпуцьцё, а дычка харошыя (гл. непуцьцё — недарэчнасць, Бяльк.).
НІЎКАВЫРНЫЙ прым. Упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання. Ніўкавырный, ніяк ні прівучу шапку насіць па-люцку. (неўкавырный — капрызны, Юрч.).
83 👁