Старонка 125
◀ / 353 ▶
ГРОМЫСТ м. Непатрэбныя грувасткія рэчы. Громысту ўсякыга повін чулан (гл. громызд—т. с. Юрч.). ГУЖОВЫЙ прым. Жылаваты, цвёрды. Гужовыя мяса ат старыя каровы; гужовыя сала нейкыя. ГУЛЫ мн. Рэха, пошчак. Гулы пы лясу пашлі. ГЫРГАРА ж. Вялізная грувасткая і нязручная прылада, рэч. Ні калёсы, а гыргара нейкыя (гл. гаргара— сварлівы чалавек, Юрч.). ДАЛДОНІЦЬ незак. экспр. Балбатаць аднастайна. Далдоніць і далдоніць нешта, ажно ныдакучыла. ДЗЕБРЯ ж. Непраходныя зараснікі. У такую дзебрю завёў, што ня выбрыцца. ДЗЮНЬДЗЯ м. і ж. экспр. Плакса, крывуля. ДЗЯЖНІЦА ж. Накрыўка на дзяжу. ДРЯГНУЦЬ незак. Моцна закрычаць, запець; энергічна кінуцца. Як дрягнулі песню! Дрягнулі ўцікаць. ДУКА м. і ж. Разумнік, хітруга, вельмі дасведчаны чалавек. Ну, ён у етым дзелі дука (дукаваць — настаўляць на розум, павучаць і інш., Юрч.). ДЫРТВЯНЕЦЬ незак. Дранцвець. Ногі дыртвянеюць. Адыртвянёць зак. Здранцвець. ЁРЗА ж. экспр. Непаседа, гарэза (ёрзыць — неспакойна сядзець, Бяльк.). ЖЫДЗЯЛІ мн. Негустая страва. Ета ж ні каша, а жыдзялі нейкія. ЗАРІЦЦА незак. Квапіцца. Заріцца ны яго быгацьця дзеўка. Пызаріцца зак. Паквапіцца. ЗАЧЫСЬЦЬ ж. Адчуванне асалоды ад пачухвання (і наогул ад уздзеяння на цела ў тым месцы, дзе свярбіць). Ай, як ладна венічкым пы спінё пыхадзіў, аж зачысьць было. ЗНАЧЫЦЬ незак. Мець прыкметы блізкага ацёлу. Карова ужу значыць. ЗУБІШЧЫ мн. Дзіцячая хвароба. Зубішчы раншы бабкі ны дубовум суку зыгуварівылі. ЗЫКАЛІЦ м. Густы асадак на ніжняй скарынцы ў няўдалым хлебе. Як спячэць хлеб, дык зыкаліц у булцы ны паліц. ЗЫМАМУЛІЦЬ зак. Пакрыўджана стуліць (губы). Зымамуліла губы, ні пытступіцца. ЗЫЦЯЦЦА зак. У злосці намерана перастаць размаўляць, есці або рабіць. Мой зыцяўся і другій дзень ні гаворіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 353 ▶