Старонка 119
◀ / 353 ▶
ХАЛЕРЫЯ ж. экспр. Нешта дрэннае, шкоднае; дрэнь, брыдота. Халерыя, ня дурэй! Ці прасі ты, ці не, халерыя, а ня дзеці?! Нейкаю халерыю гаворыць. ХАЛЯР'Ё н. зборн. экспр. Погань, нечысць, дрэнь, брыдота. Халяр'ё, німа чаго палучаць з-за птушак! ХАЦІ часц. Хоць, хаця. Хапая памідораў, — паеш хаці. Хаці хто ў сваты да гэтай дзявулі. ХВАЗЯНУЦЬ зак. Хвасянуць, сцёбнуць. Трапкачом хвазянеш па руках. ХЛЕБНЯ ж. Дзежка, у якой расчыняюць хлеб. ЦАГАН м. Чыгун (для варэння стравы). ЦЬВЁРДЫ прым. У выразе цвёрдая вада — вада, у якой шмат вапнавай солі. Мяккая вада балацяная, а цьвёрдая вада з калодзежа. ЧА часц. Чаго (у пытальных сказах). Ча ты пазіраеш? ЧВОРТКА ж. Створка. Шкап са днаёю чворткаю. ЧЭЛЯЦЬ ж. Дзеці. Чэлядзі поўна хата. ЧЭСЬ ж. Бяседа, госці, чэсць. Былі на часьці. ШАЙМОРА ж. зборн. Крухмальныя камякі ад мёрзлай бульбы, якія выворваюцца вясной на бульбянішчы. Назьбіраем гнілых шаймораў. ШАЛУПАЯ ж. Шалупайка. Цубулю ад шалупайі падразаць, а тады трэба плесьці ў вянок. ШАНПОЛІЦЦА незак. Шастаць, шамацець. Шанполіцца кот на печы. ШАРАСЬЦЕЦЬ незак. Шапацець, шамацець. Бумага шарасьціць. Валасы шарасьцяць аб пальцы. ШАСНАСТКА ж. Старая мера сыпкіх цел, роўная 2 асмінам, у выглядзе драўлянага вядра, у якім адна выступаючая ўверх клёпка была ручкай. ЯГРЫСТА ж. Агрэст. На сотках ё маліны, ягрыста.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 353 ▶