най зоны. З найбольш цікавых фанетычных асаблівасцей адзначым лабіялізацыю гука а перад ў пад націскам, а іншы раз і не пад націскам (заслоў, проўда, упоў, узарвоў, шчоўя, сунёў, стаёў, любовоўся, памоўзьлівы, Поўліна, пугоўё), азванчэнне глухіх зычных у інтэрвакальным становішчы ў паасобных словах (медзіць — меціць, у калгазі, хвазянуць — хвасянуць, падбіўзя — падбіўся), адпадзенне -ць у спалучэнні -сьць (чэсь, дась), асіміляцыю бн у мн, дн у нн (дромны, трунна), вымаўленне замест прыстаўкі вы- не пад націскам гука у (упіваць, унесьці, паўпорваць, наўбіраць, умаць). Можна адзначыць таксама некаторыя лексікалізаваныя фанетычныя з'явы: куртас — кутас, повяс — пояс, дрэпаць — драпаць, Аўдоця — Аўдоцця, Наталя — Наталля (звычайна насеньне, гольле і г. д.).
У галіне граматыкі для гаворак вёсак Дудзічы і Азярычына характэрны для назоўнікаў мужчынскага роду дыялектныя формы назоўнага склону множнага ліку на -е пад націскам (агурке, бацьке, будаўніке, бураке, гуке, каранікe, наске, пруге, ураге, пудэ, печкурэ); формы некаторых назоўнікаў у творным склоне множнага ліку на -мі або -ымі (з дрыўмі, з калясьмі, сьлізьмі, очымі, плячымі, але звычайна нагамі, рукамі); формы міне, цібе, сібе ў родным склоне адзіночнага ліку асабовых займеннікаў (а таксама і ціпер), наяўнасць форм ё, ёсьць і ест у 3-й асобе ад дзеяслова быць.
Гаворкі вёсак Дудзічы і Азярычына ў галіне лексікі мала чым адрозніваюцца. Тым не менш некаторыя адрозненні паміж імі ўсё ж назіраюцца. Так, у Азярычыне дробная мякіна — мякіна, а ў Дудзічах — амецьце, у Азярычыне макацёр — макацёр, у Дудзічах — цёрла, у Азярычыне — цыгун, сарочка, цяпло, істопка, вісокі, у Дудзічах адпаведна цаган, кашуля, агонь, варыўня, высокі.
У слоўніку гаворак вёсак Дудзічы і Азярычына іншы раз паралельна ўжываюцца словы рознай дыялектнай прыналежнасці: буячнік — дурнічнік (але дурніцы), радуха — вясёлка (але асобная каляровая палоска ў вясёлцы — тэнча)2. Адзначым таксама цікавае кантамінацыйнае ўтварэнне: маг'нэт з магнэс пад уплывам магніт.
2 ДАБМ, карта № 312. Назвы вясёлкі.
77 👁