Старонка 110
◀ / 353 ▶
ТРОПАНКА ж. Дзве жмені цёртага льну. Жменя льну як сатруць, а калі дзьве жмені зложыш — тропанка, як дзьве жмені зложаць — трэплюць. Выг. УКЛАДАНЬЕ гл. выкладанье. УКРОП м. Расліна кроп. С укропам агуркі смашнейшые. Тан. Вар, кіпяток. Укроп на кіпень гавораць только старые. В. УРУНА ж. Рунь. Хароша ўруна — добрае жыто будзе. Тан. ЦЕПЕРАЧЫ прысл. Цяпер, зараз. Цеперачы ты схадзі прынесі вады. Буч. Цеперачы дроў ні прывезуць. Макр. ЦЁМНАЧЫ прысл. Папацёмку, у цемнаце. Прыехаў цёмначы. В. ЦІВОСЯ прысл. Нядаўна. Цівося тут быў. Тан. ШАСТУН м. Сяннік, матрац, напхнуты саломай ці сенам. Шастуна пайдзі напхай, кап было на чом спаць. Сем. ШПАРЫ мн. У выразе ў шпары пазаходзілі рукі. У шпары пазаходзілі рукі — гето не просто пам'ёрзьлі, а аш коле, баляць, як сагрэюцца трохо. В. ШЧЭ гл. ашчэ. ШЫРХОЎКА ж. Пярэвітка з вецця, якою звязваюць асобныя звенні плыта. Шырхоўка робіцца сь семі дупцоў зь беразаку, ёю зьвязваюць клейны ў пасы. Смал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 353 ▶