ДРУШКО' м. Галоўны сват з боку маладога. Друшко — хто-нібуць із радні, гето ён камандуе весельем. А потым ужэ выкупляе друшко у дружак маладую. Сем.
ДРЫГВА' ж. Квашаніна, халоднае. У нас усякся кажуць i квашаніна, i студзяніна, i дрыгва, часьцей дрыгва. Каля Карэва земля дрыжыць, як дрыгва. Тан.
ДУ'ТКА ж. Касцяністая аснова птушынага пяра. Абдзеруць перо — астаецца дутка. Што ты пад ногі дуткі высыпала. Сем.
ЖАЛЯ'СКО н. Капкан. Кот у нейчае жаляско папаў. Сем.
ЖУ'ПІЦЬ незак. Гаварыць. Што ёнжупіў c табою? Тан. Што каму рупіць, той тое жупіць. Сем. C пратсядацелем жупіла. Жывагл.
ЖУПЛГВЬІ прым. Разгаворлівы. Жупліва жонка ў его. Сем.
ЖЫВЕТД м. Нітка на верхний i ніжняй частках ніта, на якой замацоўваюць кабылкі. B.
ЗАВАЖАТДЬ зак. Заляйцаць. Вошкі вазьмі i заважай каня. Сем.
ЗАВЕФЫЧ м. Палка даўжынёй каля двух метраў, адзін канец якой усаджан у вуха (адтуліну) навоя, а другі ляжыць на падлозе, не даючы навою круціцца. Усе вынесьлі, адзін заверыч астаўса. B.
ЗАВІВА'ЛЬНІЦА ж. Удзельніца вясельнага абраду завіваць у шапку. Маладыя жанкі — сваячкі i сусеткі маладое называюцца завівальніцы. Сем.
ЗАВІВА'ЦЬ незак. У выразе завіваць у шапку. Вясельны абрад, калі ў маладой з галавы знімаюць вянок i адзяваюць шапку, якую яна з гэтага часу павінна насіць. [3 галавы ў маладой] скідаюць вален i завіваюць у шапку завівальніцы. Сем.
ЗАВІШАВА'ЦЬ i ЗАВІШЭТДЬ зак. Зазімаваць на корані на балоце (аб траве, якая засталася на зіму няскошанай). Уся трава завішэла. Завішавало ў том годзе много травы. В.
ЗАПЯ'ТАК м. Пята нагі. Зап'ятак больш гавораць, пета — рэтко. Сем.
ЗАЦЕ'КАЦЦА незак. Захлёбвацца ад смеху ці плцчу. Hi злакічы, бачыш дзіця аш зацекаецца ат сьмеху. Тан.
ЗВО'ДЫ толькі мн. Плёткі. Зводаў нарабіла. Сем.
ЗЕЛЯНЦО'ВЕНЬКІ прым. Зеленаваты. Зелянцовенькі чай* Макр
Дадатковыя словы
завівальніца, завішаваць, запятак, зацекацца, звбдаў, зводы
32 👁