Старонка 98
◀ / 425 ▶
СТАРЭЦЬ незак. Старэць. Не старэе баба! Так вутанцоўвае! Бярэжцы. СТАРЭЧА м. Стары чалавек. Ужэ старэча, а лезе! Альпень. СТАРЭЧЫ прым. Старажытны. Усе старэчэ перэпісваюць, шо му кажэмо. Верасніца. Ета старэча сподніца. Запясочча. СТАСОВАЦЬ зак. Змяшаць. Зёмлю стасовалі тракторамі. В. Малешава. СТАЎ м. Стаў. Стаў просты, а верстаць така вусока. Луткі. Трэ стаў унёсці да кросна навіці. Хотамель. СТАЎБІШЧЭ н. Стаянка. Запясочча. СТАЎКОВУ прым. △ Стаўкова піла. Лучковая пілка. Аздамічы. СТАЎЛЯЦЬ незак. Ставіць. Не стаўлей там, а тут. М. Малешава. Стаўляюць так капусту у нас. Сямурадцы. Стаўлейце снопу у бабкі. Бярэжцы. Бочкі з гуркамі і з капустою стаўляюць у сцёпцы. Пагост. Вулей ставілі на дзерэві. Бярэжцы. СТАЎМА прысл. Стаяком. Поставілі стаўма. Тураў. СТАЦІВІНА, СТАЦЬВІНА ж. Бакавая частка ставаў. Запясочча. Стацьвіна. Аздамічы. Стацьвіна. Луткі. СТАЦЦА зак. Давесціся. От сталосо-склалосо і Семен пошоў у зароботкі (прымаўка). Запясочча. СТАЦЬ зак. Стаць. Прышоў да хоцеў за хозяіна стаці. В. Малешава. Стаў і стою, думаю: шчо ж гэто будзе? Кароцічы. Я стала плакаць, так немец целушэчку оставіў. Хачэнь. З ветру ему стало. Луткі. У рэцэ краё сталі, а серэдзіна бежыць. Мачуль. Спужаўса, аж сорочка полотном стала. Аздамічы. △ Стаць на погодзі. Устанавіцца (пра пагоду). М. Малешава. Стаць на одрыні. Перастаць пасвіцца. Товар ужэ стаў на одрыні. Хачэнь. СТАЦЬ ж. Прычына. А з екое стаці я цебе буду корміць! Хачэнь. СТАЧАЦЬ незак. Дастаўляць. Стачаў сено той тыждзень. Кароцічы. СТАЧОК м. Сточка, папярочка ў ставах. Запясочча. СТАЧЫНА ж. Жывёліна ў статку. То разві стачына заплуве до леса так далёко? Цераблічы. СТАЧЫНА ж. Складчына. Давайце стачыну, то і я рубля даў бы. Аздамічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 425 ▶