СПРОСО'НКУ прысл. Спрасонку. Спросонку на печэ заблудзіласа! Аздамічы. СПРО'СТАЦЬ зак. Зраўняцца. Так вона не вельмі на роботу, а на казкі ніхто з ею не спростае. Луткі. СПРУ'ЦЩЦА зак. Апруцянець (памерці). Ек спруціўса, то i ховай. Мачуль. СПРЫТНЕ'ЦКД прым. экспр. Вельмі спрытны. Вельмі спрытнецка жонка була! Хачэнь. СПРЬГТНО прысл. Спрытна, лоўка. Ой, спрытно пошоў! Сямурадцы. Не колывайса, а ідзі спрытно. Мачуль. СПРЬГТНОСЦЬ ж. Спрытнасць, лоўкасць. У мене е шчэ спрытносць! Хотамель. СПРЫТНУ'ХА ж. Спрытная, лоўкая, здатная, удалая жанчына. Спрытнуха молодзща тая, усе горыць у её! Верасніца. СПРЫ'ТНЫ прым. Спрытны, лоўкі, здатны. Ты ж тожэ спрытна дзеўка! Хачэнь. Шчэ той дзед спрытны, онё побег! Сямігосцічы. СПРЫТНЯ'К м. Спрытны, лоўкі чалавек. Ото ж спрытняк, поехаў — i устроіўса! Мачуль. СПРЫ'ШЧЫЦЬ зак. Спапяліць. По злобе мне гумно спрышчылі! Альшаны. СПРЭ'БА ж. Спроба. На спрэбу так наліў мне горэлкі, то я i попомучыўса! М. Малешава. СПРЭ'БОВАЦЬ незак. Запытваць. Спрэбоваў тде сахарное, да чуцъ не дойшоў, отрута! Пагост. СПРЭЧА'ЦЦА зак. Спрачацца. Ты будзеш ешчэ со мной спрэчацца! Дварэц. СПУГ м. Спалох. Ему от спугу зробілосо, вон спужаўса, шэсь год попострадаў! Запясочча. От було нам у войну спугу! Дварэц. СПУ'ДЗЩЦА зак. Спалохацца i пабегчы. Спудзіліса волы, да на Рыччу! В. Малешава. СПУ'ДЗЩЬ зак. Спудзіць, спалохаць. Спудзіў звера, да той потрдшчыўса по корчох. Пагост. СПУЖА'НЫ прым. Спалоханы. Мое дзіця спужанэ, да хворэе. Тураў. СПУЖА'ЦЦА зак. Спалохацца. Спужаўса, шо i шапка на голове вуросла. Старажоўцы. Спужаласа, шо во зара ногі дрыжаць. Азяраны. I зацелд мне ажны, спужаласа гэтак! Дварэц. СПУЖА'ЦЬ зак. Спалохаць. Воны его спужалі i с
Дадатковыя словы
попомўчыўса, спростаць, спруцщца, спрытнецкд, спрышчыць, спрэба, спрэбоваць, спудзщца, спудзщь, спужаны, спужацца, спужаць, спўгу
3 👁