СОФІТ м. Падшыўка дошак да столі. Столя у іх под софіт. Альпень.
СОХА ж. Саха. Пагост. Слуп з развілкай у пабудовах пад перакладзінай. Стрэха була на сохах у гумне. Пагост. Слуп с развілкай у калодзежным жураўлі. Альпень. Слупок з абрэзанымі галінамі для прасушвання гаршкоў. Хотамель.
СОХАР м. Вельмі худы чалавек (ад прозвішча худога мясцовага яўрэя). Аздамічы.
СОХЦІ незак. Сохнуць. Як не пошлі дожджэ, то стало сохці усе. В. Малешава. Шо ты будзеш сохці з этым дзіцем! Сямурадцы.
СОЧЫЦЬ незак. Сачыць, высочваць. Я ужэ буду сочыць, шо з гэтого будзе. М. Малешава. Гэтой вуліцою стоялі немцы і сочылі тых людзей. Верасніца.
СОШКА ж. Акучнік. Сошка — то, шо картоплі розгоняюць. В. Малешава.
СОШНІК м. Насок у сасе, плузе. Хачэнь.
СОШЫЦЬ зак. Сшыць, пашыць. Важнёцкіе чоботы сошыў. Пагост.
СПАДАЦЬ незак. Спадваць, скідвацца. Воўкі ек завылі! Просто шапка з мене спадае. Мачуль. Ечмень скоро спадае. Цераблічы. Лецяць коні, аж копута з ног спадаюць! Запясочча. Паніжацца па ўзроўню (пра ваду). Як вода прыбувае, так і спадае помалу. Сямурадцы.
СПАДВАЦЬ незак. Паніжацца па ўзроўню (пра ваду). Спадвае вода, брусці можно. Запясочча.
СПАДОК м. Рыззё. Одзежына ек порвана, то спадок. Сямурадцы.
СПАЁВАЦЬ зак. Знішчыць, стравіць, выталаваць дашчэнту, абабіць. Вутву гуркі спаёвалі ўсе! В. Малешава. Немцы село спаёвалі. М. Малешава. Спаёвалі яблоню. Аздамічы.
СПАКОВАЦЬ зак. Упакаваць, укласці. Учотырох на воз ледво спаковалі. Луткі. Спаковалі добро на машыну дай поехалі. Пагост.
СПАЛІЦЬ зак. Спаліць. Весной на Міколу гром нашу хату спаліў. Хачэнь. Лежыць, пока гарачка спаліць, да помрэ. Сямігосцічы. Варыла, не варыла, ліш бы хвартуха спаліла (прымаўка). Старажоўцы.
СПАЛЬВАЦЬ незак. Спальваць. Ссохне бульнік — зношваём да спальваём. Пагост.
78 👁