Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
СОФГТ м. Падшыўка дошак да столі. Столя у іх под софіт. Альпень. СОХА' Ж. 1. Саха. Пагост. 2. Слуп з развілкай у пабудовах пад перакладзінай. Стрэха була на сохах у гумне. Пагост. Слуп с развілкай у калодзежным жураўлі. Альпень. Слупок з абрэзанымі галінамі для прасушвання гаршкоў. Хотамель. СОХА'Р м. Вельмі худы чалавек (ад прозвішча худога мясцовага яўрэя). Аздамічы. СО'ХЦІ незак. Сохнуць. Як не пошлі дожджэ, то стало сохці усе. В. Малешава. Шо ты будзеш сохці з этим дзщем! Сямурадцы. СОЧЬГЦЬ незак. Сачыць, высочваць. Я ужэ буду сочыць, шо з гэтого будзе. М. Малешава. Гэтой вуліцою стоялі немцы i сочыЛІ тых людзей. Верасніца. ССУШКА ж. Акучнік. Сошка — то, шо картоплі розгоняюць. В. Малешава. СОШНГК м. Насок у сасе, плузе. Хачэнь. СОШЬГЦЬ зак. Сшыць, пашыць. Важнёцкіе чоботы сошыў. Пагост. СПАДА'ЦЬ незак. 1. Спадваць, скідвацца. Воўкі ек завылі! Просто шапка з мене спадае. Мачуль. Ечмень скоро спадае. Цераблічы. Лецяць коні, аж копута з ног спадаюць! Запясочча. 2. Паніжацца па ўзроўню (пра ваду). Як вода прыбувае, так i спадае помалу. Сямурадцы. СПА'ДВАЦЬ незак. Паніжацца па ўзроўню (пра ваду). Спадвае вода, брусці можно. Запясочча. СПАДО'К м- Рыззё. Одзежына ек порвана, то спадок. Сямурадцы. СПАЁВА'ЦЬ зак. Знішчыць, стравіць, выталаваць дашчэнту, абабіць. Вутву гуркі спаёвалі усе! В. Малешава. Немцы село спаёвалі. М. Малешава. Спаёвалі яблоню. Аздамічы. СПАКОВА'ЦЬ зак. Упакаваць, укласці. Учотырох на воз ледво спаковалі. Луткі. Спаковалі добро на машыну дай поехалі. Пагост. СПАЛГЦЬ зак. Спаліць. Весной на Міколу гром нашу хату спаліў. Хачэнь. Лежыць, пока гарачка спаліць, да помрэ. Сямігосцічы. Варыла, не варыла, ліш бы хвартуха спаліла (прымаўка). Старажоўцы. СПА'ЛЬВАЦЬ незак. Спальваць. Ссохне бульнік — зношваём да спальваём. Пагост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўтву, сохар, спадаць, спаковаць, спаёваць
4 👁
 ◀  / 425  ▶