Старонка 75
◀ / 425 ▶
СОНЦЭХІЦЬ ж. Сонцазварот. Пропалі, братко Гаўрыло, назад сонцэхіць! М. Малешава. СОНЯ м. і ж. Санлівы чалавек. Людзі дзень розобралі, а соня дрыхне шчэ. Верасніца. СОП ж. Сажа. У курной хаці соп на дзвёрах, дым! Аздамічы. СОПАЦЬ незак. Сапці. Вон сопае — ужэ спіць. Мачуль. СОПЕЛЬ м. Лядзяш. Запясочча. экспр. Ёрш. Аздамічы. СОПКА ж. Канапа. Ек хочэш, то на сопцы ляж. Хотамель. Курган, грудок. В. Малешава. СОПЛІ мн. Соплі. Соплі цекуць, не ўпраўляюса ссёкаць. Пагост. Ледзяшы. Соплі вісяць с крышы. Сямігосцічы. СОПЛІВЕЦ м. Саплівы хлопчык. Соплівец — у кого соплі цекуць. М. Малешава. метаф. Падростак. М. Малешава. экспр. Ёрш. Соплівец крыла ростопурыў. Хотамель. СОПЛІВУ прым. Саплівы. Марыя у мене була вельмо сопліва. Старажоўцы. △ Сопліва баба. Міфічная істота, якая быццам жыве ў лесе і якой палохаюць дзяцей. Ек перву раз ідзеш у лес, то трэба поцаловаць бабу сопліву, казалі. Подведуц до екого пня да цэлуй. Тураў. СОПЛІЦЦА незак. Саплівіцца. Скверэцца да сопліцца дзіця. Старажоўцы. СОПЛЯК м. Лядзяш. Соплякі вісяць на стрэсе. Луткі. Газоўка. Сопляк закопціў усю хату, постаўце ёго под коміна, хай цягне туды. М. Малешава. метаф. Падростак. Шчэ ты проці мене сопляк. Луткі. мн. соплякі. Соплі. Сопляты, соплякі цекуць без перэрывы. В. Малешава. СОПЛЯТЫ прым. Саплівы. Сопляты той, то я б гідоваласа жыць з ім. Сямігосцічы. СОПОЧЫЦЬ зак. Правесці час у адпачынку, сне. Ночку сопочыці, дзень дзельцэ робіці. Прыдзе недзелька — у госцікі сходзіці (з песні). Сямурадцы. СОПРАЎДЫ прысл. Сапраўды. Шо, сопраўды не знае? М. Малешава. Сопраўды, коб я знала уперэд, то не пошла б. Там жа. СОПРОВОЖДАТОР м. Той, хто суправаджае. Ты ж ему не сопровождатор. Старажоўцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 425 ▶