СО выкл. Вокліч, якім падганяюць вала. Хотамель. СОБА'КА ж. Сабака. Буў такі собака ў нас да з воуком бороўса. Хачэнь. Ідзеш з роботы, бы собакі рвуць за ногі, так заморышса. Цераблічы. Гаркае, як собака. Старажоўцы. Боіцца, ек ліхоео собакі. Там жа. Собака вуе угору — пожар, уніз — некто ўмрэ (прыкмета). Там жа. От боршч, хоч ты на собаку лі! (пра нішчымны боршч). Сямурадцы. Собака качаецца летом на негоду, а зімою на отлігу (прыкмета). М. Малешава. Не бойса того собакі, шо гаўкае, а того, шо шшком хддзіць (прыказка). Сямурадцы. Жыве кот, жыве i собака, да жытка неоднака (прыказка). Верасніца. Памянш. с о б а ч к а. Ек малы, то собачка, а як жэ! Верасніца. Злезу на горку, отчыню коморку, коб не кульбачкі, з'елі б собачкі (загадка). Чоловек вульё ходжае i дым пускав от пчол (адгадка). Сямігосцічы. СОБАКА'РШК м. 1. Пустазелле. Морква полёгла, а собакарнік порос. М. Малешава. Собакарнік — таке зелье. Кручэному собаку корня на хлеб даць, i вон перэстане дурэць. Там жа. 2. Ахвотнік да сабак. Аздамічы. СОБАКОВА'ТЫ прым. Хлуслівы, нядобразычлівы. Чоловек вон буў собаковаты. Сямігосцічы. СОБАКРУ'Т м. Сцяпёр, маркоўнік. Много собакруту у доліних наросло, будзе мед у гэтом году. В. Малешава. СОБАРНО' н. экспр. Вялізны сабака. От этэ собарно прычэпілосо! Луткі. Собарно здоровёзнэ бежыць. Пагост. СОБА'ЧКА ж. Калок, які ўтрымлівае навойку. Малэ вороціло у кроснах, там е собачка. Цераблічы. СОБАЧЛЯ7 н. метаф. Валацуга, бабнік. Таке собачля вон буў, ночоваў у жэншчын кожну ноч. Мачуль. СОБА'ЧЫ прым. Сабачы. Собачы розум, ек сорок год, праўду кажуць. Цераблічы. А от дурного собакі е собачая помоч, зелье. Як здурэе, то некоторы побежыць да з'есць, да поправіцца. Хачэнь. СОБАЧЭНЯ' н. Шчаня. Собачэнята перэберэ, то ек собакі, то годуе, а сукі топіць, не хочэ годоваць. Кароцічы. СОБІРА'ЦЦА незак. Збірацца. Мне ўжэ пора собірацца домоў! (пра смерць). Хільчыцы. СОБІРА'ЦЬ незак. Збіраць. Собірае усе своё ў чумадан — поедзе уже. Пагост. Б
Дадатковыя словы
долінйх, зелі, зесць, кбм, крўчэному, собакаршк, собіраць
4 👁